Здарэнні

Рэкорднае затрыманне: 14 прадаўцоў псіхатропаў узятыя пад варту

У канцы лістапада следчыя органы завяршылі расследаванне крымінальнай справы буйной злачыннай групы з устойлівай іерархіяй і дакладным размеркаваннем ролей, якая займалася на працягу амаль двух гадоў распаўсюджваннем наркотыкаў у Мінску і Гродне.

Аб гэтым 1 снежня на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Дзмітрый Канаплянік.

Цяпер пад вартай знаходзяцца 14 удзельнікаў злачыннай групы — жыхары Мінска і Мінскай вобласці, у тым ліку 24-гадовая маладая маці. Большасць — непрацуючыя. Былі таксама студэнты і індывідуальныя прадпрымальнікі. Дзеянні абвінавачваных кваліфікаваныя па частках 1, 3 і 4 арт. 328 КК. Іх узрост у момант учынення злачынстваў — ад 17 да 25 гадоў. Матэрыялы крымінальнай справы, расследаванне якой доўжылася 14 месяцаў, аформлены ў 84 тамы.

Як сказаў начальнік аддзела УСК па Мінску Сяргей Гамко, пачатку расследавання справы паслужыла знойдзеная на тэрыторыі адной з дашкольных устаноў сталіцы закладка са 100 г псіхатропу.

У ходзе расследавання былі закрытыя тры буйныя інтэрнэт-магазіны па продажы псіхатропаў. Устаноўлена, што незадоўга да затрымання група аплаціла 360 млн. рублёў за набыццё 6 кг псіхатропных рэчываў. Частку з іх удалося канфіскаваць.

Мінімальны даход злачынцаў ацэньваецца прыкладна ў 50 тыс. еўра. Грошы здымаліся з банкаматаў у Беларусі, Літве, ФРГ і Іспаніі.

Як адзначыў прадстаўнік СК, пры расследаванні крымінальнай справы следчым давялося сутыкнуцца з «вельмі сур'ёзным» шыфраваннем, якое выкарыстоўвалася ўдзельнікамі злачыннай групы. Такое ж спецыяльнае праграмнае забеспячэнне прымяняў былы агент АНБ ЗША Эдвард Сноўдэн.

Таксама Сяргей Гамко звярнуў увагу на тое, што крымінальную адказнасць за незаконны абарот наркотыкаў панясуць не толькі арганізатары злачыннага бізнесу, «закладчыкі» і г.д. — тыя, хто непасрэдна «працаваў» з псіхатропамі, але і людзі, якія давалі ім свае звесткі для рэгістрацыі электронных кашалькоў, банкаўскіх картак, з якіх здымаліся грошы.

З двума ўдзельнікамі злачыннай групы заключана дасудовае пагадненне, і яны актыўна супрацоўнічалі са следствам.

Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна5

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Суд адхіліў гучны пазоў Ілана Маска супраць кампаніі OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана

Трамп заявіў, што адмяніў новы ўдар па Іране па просьбе лідараў Катара, ААЭ і Саудаўскай Аравіі4

Навукоўцы навучыліся змушаць тканкі мышы запускаць працэс рэгенерацыі, як у яшчарак

Ва Украіне тэлефонныя махляры абдурылі на буйную суму былога прэм'ера1

Пад Гроднам фатографу ўдалося зняць лютую бойку двух баброў ВІДЭА2

У Мінскім раёне загадчык дома культуры вырошчваў каноплі3

Сабаленка пахвалілася акрэдытацыяй на «Ралан Гарос» для свайго сабакі2

ЗША зноў падоўжылі змякчэнне санкцый супраць расійскай нафты1

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна5

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць