Меркаванні5454

Андрэй Скурко: Адсяканне залатых рук

«Мы выйгралі грын-­кард, рыхтуемся ехаць у Амерыку. Тут я не бачу для сябе перспектыў», — кажа Леанід. Ён родам з­-пад Вілейкі, працуе кіроўцам пагрузчыка ў вялікім мінскім дзяржаўным будтрэсце.

У Леаніда залатыя рукі. Ён з пароды «гаспадароў». Яму як нажом па горле безгаспадарчасць і абыякавасць, якая пануе на ягоным прадпрыемстве.

У ЗША ён не прападзе: бос любой будаўнічай фірмы ўхопіцца за яго, пабачыўшы, як віртуозна Лёня кіруе цяжкім пагрузчыкам.

«Я хаджу на курсы польскай мовы. Буду здаваць на «карту паляка» і перабірацца туды», — кажа Аляксандр.

Ён родам з-­пад Нясвіжа, а сам гаспадар малой фірмы пад Ракавам, займаецца копкай калодзежаў ды каналізацыі. Яго бізнэс дае працу людзям, робяць хутка і якасна. Але развіцца ў штосьці большае за малую фірму перспектывы няма.

У Польшчы Аляксандр не прападзе: мае правы кіроўцы на ўсе катэгорыі, разлічвае сесці на дальнабойную фуру.

Дазнаўся: паехаў у Каліфорнію і сантэхнік, які рабіў у мяне рамонт. Уся іх сям'я пратэстантаў з Ратамкі пад Мінскам — 7 дарослых братоў, унікальная брыгада няп'ючых сантэхнікаў і аддзелачнікаў — ужо ў Штатах. Адзін толькі застаўся тут, які пакуль нежанаты.

Леанід і Аляксандр — не 17­-гадовыя. Абодвум за сорак, яны сямейныя, з дзецьмі, сувязямі, усталяваным побытам. Яны не лайдакі, не алкаголікі, не хамы, не халяўшчыкі, якія якраз лёгка пазнаходзілі свае нішы ў сённяшняй калхознай беларускай мадэлі.

Леанід і Аляксандр — гэта соль нашай зямлі. На працы такіх яна стаіць. Гэта яны ствараюць асноўную частку нашага «ВУП».

У пачатку ХХ стагоддзя такія вярталіся з Амерыкі ў сваю родную Беларусь. Зарабіўшы цяжкай працай грошы за акіянам, яны разлічвалі «купіць зямлю, прыдбаць свой кут» і быць тут гаспадарамі. Сталін такіх выбіў.

І сёння такім тут ізноў некамфортна. Бесперспектыўнасць іх дастала.

«Дык можна ж зарабляць і тут», — спрабую я пераканаць Леаніда не з’язджаць.

«Можна, калі ўшэрую!» — кажа.

А ён хоча сумленна працаваць, а не так, як прынята ў будтрэстах.

Такі новы трэнд: следам за мазгамі тэхнічных геніяў краіна пазбаўляецца залатых працоўных рук.

А як жа польскія сантэхнікі, літоўскія будаўнікі, што працуюць ад Германіі да Ірландыі, спытае Вадзім Гігін. Працаваць, можа, працуюць, але на святы едуць да сваіх Малгажатаў і Данутаў у Плоцк ці Каўнас. А Леанід з Аляксандрам разлічваюць выязджаць з сем’ямі. Назаўжды.

І хочацца працытаваць сказанае, хоць і з іншай нагоды, адным з герояў Бабеля: «Хазяін, ты б’еш арлоў. З кім ты застанешся? Са смеццем?» 

Каментары54

Цяпер чытаюць

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца14

На карыбскім прыватным востраве ажаніўся найпапулярнейшы ютубер у свеце8

«Яндэкс Маркет» і Ozon пасля ўдараў па складах Wildberries таксама знялі з сябе адказнасць за страты тавараў пры атаках4

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць