Здарэнні11

Жыхар Баранавічаў за ДТЗ са смяротным канцом атрымаў 7 год

У Баранавічах 23-гадовы мясцовы жыхар, які нідзе не працуе, прыгавораны да сямі гадоў калоніі строгага рэжыму за ДТЗ са смяротным канцом. 

Як паведаміла старшы памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора Вольга Лайша, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне па справе, 17 чэрвеня ў 2.15 у Баранавічах на вуліцы Кірава малады чалавек у стане алкагольнага ап'янення на аўтамабілі «Рэно-Лагуна» не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі, наляцеў на бардзюр і выехаў за межы праезнай часткі. Там машына ўрэзалася ў стойку дарожнага знака, а затым у светлавую апору. 

У выніку ДТЗ 23-гадовы пасажыр, які сядзеў на заднім сядзенні, ад атрыманых траўм памёр на месцы. 

Усяго ў момант аварыі ў аўтамабілі знаходзіліся пяць чалавек. Кіроўца і трое яго пасажыраў выбраліся з «Рэно» і ўцяклі. Раніцай 17 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі кіроўцу. На момант учынення ДТЗ малады чалавек быў пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, за ваджэнне ў п'яным выглядзе. 

Было ўстаноўлена, што ён ехаў на «Рэно» з выключанымі фарамі з хуткасцю каля 120 км у гадзіну пры максімальна дазволенай на гэтым участку не большай за 60 км у гадзіну. 

3 снежня суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы прызнаў кіроўцу вінаватым на падставе ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што мела вынікам па неасцярожнасці смерць пацярпелага), па ч. 2 арт. 317-1 КК (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення, учыненае асобай, якая раней учыніла злачынства, прадугледжанае артыкулам 317-1 КК) і па арт. 417 КК (ухіленне асуджанага ад выканання прыгавору суда аб пазбаўленні права займацца пэўнай дзейнасцю). 

Суд прыгаварыў аўтамабіліста да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Таксама ён пазбаўлены права на працягу пяці гадоў займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, і аштрафаваны на 400 базавых велічынь (72 млн рублёў). 

Аўтамабіль «Рэно», які належыць маці абвінавачванага, канфіскаваны ў даход дзяржавы. Суд спагнаў з уладальніцы аўтамабіля 50 млн рублёў на карысць маці загінулага пасажыра ў якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнага ўрону. 

Малады чалавек прызнаў сваю віну і раскаяўся ў тым, што зрабіў. Прыгавор яшчэ не набыў законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска працаўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Беларуска працаўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска працаўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Беларуска працаўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць