Грамадства33

Нобелеўскі тыдзень Святланы Алексіевіч: школа ў імігранцкім раёне, «мішленаўскі» рэстаратар і зорка з энергіяй летняга сонца

Дзе жыве, з кім сустракаецца, як апранаецца і што есць беларуская нобелеўская лаўрэатка ў Стакгольме.

Сьвятлана Алексіевіч прыбыла ў Стакгольм 5 сьнежня наўпроставым рэйсам зь Менску. Жыць нобэлеўская ляўрэатка будзе ў Грандгатэлі ў цэнтры швэдзкай сталіцы. Абавязкі нобэлеўскага аташэ выконвае былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, які сустрэў пісьменьніцу ў аэрапорце з букетам ад Швэдзкай акадэміі. Ён курыруе ўсю праграму Нобэлеўскага тыдня Сьвятланы.

6 сьнежня ранкам усе ляўрэаты адпраўляюцца ў Нобэлеўскі музэй. А а 15 гадзіне паводле менскага часу адбудзецца першая публічная падзея з удзелам Сьвятланы Алексіевіч — прэсавая канфэрэнцыя ў вялікай залі Швэдзкай акадэміі.

7 сьнежня ў панядзелак а 19.30 паводле менскага часу Сьвятлана Алексіевіч прачытае сваю Нобэлеўскую лекцыю. Выступаць Сьвятлана будзе ў касьцюме з штанамі. «Будзе дзіўна, калі я буду ў вечаровай сукенцы і дэкальтэ распавядаць пра такія жорсткія рэчы, як Чарнобыль, вайна ў Афганістане, — патлумачыла ляўрэатка.

Пасьля лекцыі Швэдзкая акадэмія ладзіць у гонар ляўрэаткі ўрачыстую вячэру.

8 сьнежня а 21.00 гадзіне паводле менскага часу пачнецца знакаміты нобэлеўскі канцэрт. Дырыгаваць аркестрам запрасілі Франца Вэльзэра-Мёста, а саліраваць — малодога расейскага піяніста Данііла Трыфанава. Квіток на канцэрт каштаваў каля 150 эўра.

9 сьнежня Сьвятлана Алексіевіч выправіцца ў школу ў стакгольмскім прыгарадзе Рынкебю. Пераважная большасьць вучняў школы — мігранты з розных краінаў. Школу ўжо называюць адной з самых пасьпяховых мадэляў інтэграцыі. Для Нобэлеўскага ляўрэата гэта традыцыйны візыт.

На цырымонію ўзнагароджаньня запрашаюць 10 сьнежня ў 18.30 (менскі час). Дырыгаваць Каралеўскім Стакгольмскім філярманічным аркестрам падчас яе ўпершыню будзе жанчына Ана-Марыя Хэльсінг, а саліраваць — тэнар Даніэль Юхансан. Нобэлеўскі банкет пачнецца а 21-й (паводле менскага часу). «Банкетная» прамова ў Сьвятланы Алексіевіч будзе ўжо пра сучаснасьць. «Тут ужо будзе пра сытуацыю, у якой апынулася Беларусь, усе мы», — распавяла Алексіевіч.

Удзел у банкеце каштуе ахвочым 2 700 крон (каля 280 эўра). Мэню абяцаюць апублікаваць толькі ў той самы дзень, але ўжо вядома, што карміць ляўрэатаў і гасьцей будуць кулінарныя наватары Саян Ісаксан і Даніэль Рус. Ісаксан кіруе рэстаранамі Shibumi і Råkultur, а таксама ўганараванай мішленаўскай зоркай рэстарацыяй Esperanto. Даніель Рус адказвае на банкеце за дэсэрты ўжо другі год запар. Ён кіруе рэстаранам K-märkt і кампаніяй Pastry Design. Мэню заснаванае на мясцовых скандынаўскіх прадуктах з акцэнтам на гародніну. «Хаця Саян дамагаецца элеганцкага выгляду страваў, ён гатуе так, каб выкарыстаць інгрэдыенты найбольш карысным чынам», — пішуць у прэс-рэлізе. Калі ў каго з гасьцей ёсьць адмысловыя патрабаваньні да ежы, пра гэта просяць паведамляць загадзя.

Спажываць кулінарныя вынаходніцтвы госьці будуць пад музычнае суправаджэньне Аны Тэрнхейм, Сэйнабу Сэй і камэрнага хору Густава Сэрквіста. Гучаць будзе швэдзкая музыка.

Забаўляльную праграму як заўжды трымаюць у сакрэце. Адказвае за яе кампанія Grumpy Production, якой кіруюць Матс Янкель і П’ер Розэнгрэн.

Кветкавае аздабленьне Стакгольмскай ратушы даверылі флярысту Пэру Бэнджаміну.

У гонар Нобэлеўскага тыдня над сталіцай Швэцыі запалілі зорку. Мастацкая праца пад назвай «Твая зорка» дацка-ісьляндзкага мастака Аляфура Эліясана сымбалізуе новыя веды, мары і сьвятло. Інсталяцыя складаецца са сьветладыёдных лямпаў, якія працуюць на ўзнаўляльных крыніцах энэргіі, сабранай падчас летняга сьвята Сонцазвароту. Энэргія «назапашвалася ўсё лета, і цяпер Вашая Зорка будзе даваць трохі летняга сьвятла ў зімовай цемры», — кажуць арганізатары.

Завяршацца мерапрыемствы нобэлеўскага тыдня 13 сьнежня.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

На свабоду выйшаў спартыўны журналіст Дзмітрый Сельвяструк2

У Мінску знік уласнік мануфактуры «Наш алей»3

Кір Стармер заявіў, што яму надакучылі дзеянні Пуціна і Трампа10

Юрый Караеў марыць зладзіць штурм Мірскага замка мангола-татарамі23

Ва ўрадзе загаварылі пра вяртанне да ўнутраных авіярэйсаў1

У Мінску літаральна за палову дня здалі ў арэнду кватэру без аздаблення. Але людзі абураюцца4

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць