Грамадства2929

Хто «зліў» расійскім чарнасоценцам інфармацыю пра беларускага журналіста Івашына? 

На адным з расійскіх чарнасоценскіх сайтаў нядаўна з’явіўся матэрыял, у якім аўтары разгалошваюць прыватныя звесткі пра аўтара ўкраінска-беларускага рэсурсу «InformNapalm», гродзенца Дзяніса Івашына.

Дзяніс Івашын вядомы тым, што шляхам аналізу адкрытых крыніц выкрываў датычнасць да Расіі ўдзельнікаў баявых дзеянняў на Данбасе. Акрамя таго, Інфармнапалм ажыццявіў супярэчлівае раскрыццё імён і адрасоў расійскіх лётчыкаў, што ўдзельнічаюць у бамбёжках Сірыі.

Таксама чарнасоценцы апублікавалі хатнія адрасы Дзяніса, нумары машын, якія яму належаць (як прадпрымальніку) і нават год шлюбу ягонай маці!

Фрагмент «расследавання» з сайта чарнасоценцаў.

Чарнасоценцы заяўляюць, што скарысталіся івашынскай жа тактыкай і «нарылі» у адкрытых крыніцах масу інфармацыі пра Дзяніса.

Але ж звесткі пра нумары машын, поўнае імя ягонага айчыма і год шлюбу маці нельга адшукаць, не маючы доступу да адмысловых базаў.

Іначай кажучы, хтосьці «зліў» чарнасоценцам прыватную інфармацыю пра чалавека.

«Самае паскуднае ў гэтым пасквілі тое, што чапаюць маіх бацькоў, — сказаў Дзяніс Івашын «Нашай Ніве», — асабліва казкі пра тое, што мой бацька з’ехаў ад нас з маці ў Маскву. Мой бацька памёр некалькі гадоў таму!»

(Аўтары сцвярджаюць, што бацька беларуса «не вытрымаў «свядамізму» сына і жонкі і з’ехаў ад іх у Маскву.)

Іншыя дэталі: у апісанні бізнэсу Івашына (той здае ў арэнду машыны) чарнасоценцы спасылаюцца на негатыўныя каментары да якасці абслугоўвання, якія з’явіліся на розных сайтах яшчэ два месяцы таму, пры гэтым — у адзін дзень. Напісаныя яны ў адным стылі.

«Гэты пасквіль чарговага разу давёў, з кім мы маем дачыненне — з цынічным і падступным ворагам, які праз методы шальмавання, ачарнення спрабуе дыскрэдытаваць свайго супраціўніка», — кажа Дзяніс.

«Бліжэйшымі днямі я вырашу, ці варта пісаць у пракуратуру просьбу праверыць, якім чынам аўтары атрымалі доступ да закрытай інфармацыі», — дадае таксама Дзяніс.

Разам з гэтым юрыст-вясновец Павел Сапелка патлумачыў «Нашай Ніве», што асабістыя звесткі кшталту прозвішчаў і нумароў аўто не складаюць з сябе таямніцу і не ахоўваюцца. Але, калі іх няма ў адкрытым доступе і гэтыя звесткі атрыманыя ад службовай асобы, то гэта ўжо службовае правапарушэнне.

«Забароненыя і цягнуць крымінальную адказнасць незаконныя збіранне альбо распаўсюджванне звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую ці сямейную таямніцу іншай асобы, без яго згоды, і якія пацягнулі прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелага», — дадаў таксама Павал Сапелка.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй40

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

88‑гадовы кіроўца справакаваў аварыю ў цэнтры Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй40

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць