Свет44

ЕС працягнуў санкцыі супраць РФ на паўгода

Рада ЕС прыняла канчатковае рашэнне аб працягу санкцый супраць Расіі ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне яшчэ на паўгода, паведамляе прэс-служба Рады ў панядзелак, 21 снежня.

«21 снежня 2015 Рада ЕС працягнула эканамічныя санкцыі супраць Расіі да 31 ліпеня 2016 года», — адзначаецца ў камюніке. У паведамленні нагадваецца, што першапачаткова санкцыі ўводзіліся тэрмінам на адзін год, да 31 ліпеня 2014 года «ў адказ на дзеянні Расіі ва усходняй Украіне».

22 чэрвеня 2015 года ЕС працягнуў санкцыі на шэсць месяцаў, да 31 студзеня 2016 года. Рашэнне было прынятае ў сакавіку 2015 года, калі лідары ЕС вырашылі звязаць працягласць санкцый з поўнай рэалізацыяй мінскіх пагадненняў. «Аднак паколькі Мінскія дамовы не будуць цалкам рэалізаваныя да 31 снежня 2015 года, дзеянне санкцый было падоўжанае, у той час як Рада працягвае ацэнку прагрэсу ў іх рэалізацыі», — тлумачыць прэс-служба Рады ЕС.

Кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Аляксей Улюкаеў назваў рашэнне ЕС чаканым. Чыноўнік адзначыў, што яно не адаб'ецца на эканоміцы Расіі. «Гэта было чаканае рашэнне, нічога новага мы не пачулі, абсалютна ніяк не паўплывае на эканоміку РФ», — сказаў міністр.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць