Свет33

Трэція ўгодкі сьмерці Яна Паўла ІІ

2 красавіка каталіцкі сьвет успамінае Папу Яна Паўла ІІ. На думку многіх, Сьвятога ужо пры жыцьці.

2 красавіка ўвесь сьвет успамінае Папу Яна Паўла ІІ. На думку многіх, Сьвятога ужо пры жыцьця. Ушанаваньне гадавіны сьмерці пачалося ў Ватыкане Сьвятою імшою для польскага духавенства пры гробе Яна Паўла ІІ. Сьвятую Імшу адслужыў кардынал Станіслаў Дзівіш.

Галоўныя ўрачыстасьці 3‑х угодкаў сьмерці Папы Яна Паўла ІІ адбыліся пад старшынствам Бэнэдыкта XVI, які 2‑га красавіка, а 10.30 адслужыў Сьвятую Імшу на плошчы Сьв. Пятра. Эўхарыстыя дала пачатак таксама Сусьветнаму Апостальскаму Кангрэсу Божае Міласэрнасьці. Сёньня вечарам, а 21‑й рымскага часу, адбудзецца малітоўнае чуваньне моладзі зарганізаванае Рымскай Дыяцэзыяй. Дэлегацыя моладзі будзе адгаворваць ружанцовую малітву пры гробе Яна Паўла ІІ. Дзякуючы спалучэньню па радыё‑тэлебачаньню ў малітве змогуць ўдзельнічаць пілігрымы на Плошчы Сьвятога Пятра і цэлым сьвеце.

У раняшняй Літургіі ўдзельнічала многа кардыналаў ды сьвятароў, сярод якіх арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ды ксёндз Ігар Лашук як таксама тысячы вернікаў. У сваім казаньні Папа Бэнэдыкт XVI сказаў

Дзень 2‑га красавіка застаўся ў памяці Каталіцкага Касьцёла як дзень сьмерці Слугі Божага Яна Паўла ІІ. Мы перажываем нанава з вялікімі эмоцыямі гэтыя моманты ў суботу вечарам 2005‑га году, калі вестка пра ягоную сьмерць была прынятая вялікім натоўпам вернікаў малітвай. На працягу некалькіх дзён Ватыканская Базыліка ды Плошча Сьвятога Пятра тады сталіся сэрцам сьвету. Натоўпы вернікаў аддалі пашану Папе. Ягоныя паховіны былі сьведчаньнем пашаны і прывязанасьці да Яго ў душах многіх вернікаў ды сьвецкіх асоб з кожнага кутку сьвету. Сьвятая Імша, як ён часта паўтараў, была для Яго цэнтрам кожнага дня ды ўсяго жыцьця, давала яму духоўныя сілы кіраваць Божым Народам.»

Затым Бэнэдыкт XVI прыпомніў важнейшыя этапы з жыцьця Караля Вайтылы ў спасланьні да мукаў і сьмерці Боскага настаўніка і Адкупіцеля.

Паводле Беларускае рэдакцыі Радыё Ватыкана

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў44

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў44

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць