Эканоміка1919

Прыпынілі працу большасць ІП, якія гандлююць нехарчовымі таварамі

Большасць індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць нехарчовымі таварамі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі, прыпынілі сваю дзейнасць з-за ўваходжання ў сілу ўказа прэзідэнта № 222.

Як паведаміў БелаПАН старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка, з раніцы 2 студзеня ён аб'язджае гандлёвыя аб'екты Мінска і трымае сувязь з прадпрымальнікамі ў рэгіёнах. Паводле яго інфармацыі, у сталічных ГЦ «Манетка», «Паркінг», «Еўропа», «Шчасце», «Ждановічы» не працуюць больш за 90% магазінаў. Закрыта 70% павільёнаў на другім паверсе ГЦ «Экспабел», бліжэйшы адкрыты рынак не працуе на 100%. Не працуе рынак у мікрараёне Уручча. Не выйшлі на працу большасць ІП у Гомелі, Глыбокім, Маладзечне, Барысаве і іншых гарадах. 

Шумчанка падкрэсліў, што размова ідзе не аб навагодніх адпачынках. Першыя дні новага года, паводле яго слоў, традыцыйна з'яўляюцца вельмі прыбытковымі для прадпрымальнікаў, бо пакупніцкая актыўнасць усё яшчэ высокая. «Тое, што людзі не выйшлі на працу менавіта ў гэтыя дні, паказвае, наколькі ўсё сур'ёзна. Мы прыносім прабачэнні пакупнікам за нязручнасці, але ўлады паставілі прадпрымальнікаў ва ўмовы, калі працаваць па дзейных законах немагчыма», — заявіў лідар «Перспектывы». 

1 студзеня набыў моц указ прэзідэнта № 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі». Цяпер ІП павінны рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі. Праблема ў тым, што расійскія пастаўшчыкі, у якіх закупляе тавар большасць беларускіх ІП, як правіла, адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні прадукцыі або даюць фіктыўныя даведкі. У выніку ІП караюцца штрафамі, у іх канфіскоўваюць тавар. Неаднаразовыя просьбы прадпрымальнікаў да ўладаў адмяніць указ пачутыя не былі.

Напярэдадні новага года РГА «Перспектыва» накіравала кіраўніку дзяржавы ліст з просьбай увесці мараторый на ўказ № 222 і на ўказ № 48 «Аб мерах па забеспячэнні дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў». Гэтыя дакументы, гаварылася ў лісце, практычна не пакідаюць перспектыў для працы ІП у сферы рознічнага гандлю. «Нельга, каб з-за немагчымасці выканаць дзеянні закона людзі прыпынялі або наогул спынялі сваю працоўную дзейнасць на месцах, асабліва ў цяперашні складаны час», — адзначалася ў звароце. 

Як паведаміў БелаПАН Анатоль Шумчанка, 30 снежня некаторыя ІП пабывалі на прыёме ў намесніка міністра па падатках і зборах Беларусі Святланы Шаўчэнкі. Паводле яго слоў, вынікі сустрэч несуцяшальныя — стала зразумела, што ўлада не мае намеру рэагаваць на просьбы прадпрымальнікаў. 

Сітуацыя будзе абмяркоўвацца на чарговым антыкрызісным форуме прадпрымальнікаў, які «Перспектыва» плануе правесці 11 студзеня, паведаміў Шумчанка.

Каментары19

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць