Эканоміка

Нацбанк расказаў, што ўплывае на рашэнне аб выдачы крэдыту

Рашэнне аб выдачы крэдытаў банкі прымаюць самастойна зыходзячы з ацэнкі многіх фактараў, пры гэтым звесткі з крэдытных гісторый не заўсёды можна лічыць вызначальным, паведаміў журналістам начальнік упраўлення «Крэдытны рэгістр» Нацбанка Віктар Пленкін.

«У кожнага банка свае правілы, і менавіта банк прымае рашэнне — даваць крэдыт або не даваць. Мы можам толькі прыблізна сказаць, што калі ў вашай крэдытнай гісторыі рэйтынг А або В, то гэта вельмі добра. Адзінае, што можна напэўна сказаць: пры рэйтынгу D выдача крэдыту пад вялікім пытаннем. Аднак нельга адназначна сцвярджаць, што пры рэйтынгу, напрыклад, D1 нідзе не дадуць крэдыт. Такое рашэнне прымае непасрэдна банк», — адзначыў Віктар Пленкін.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення развіцця лічбавых банкаўскіх тэхналогій Нацбанка Павел Зыль растлумачыў, што банкі распрацоўваюць патрабаванні для кожнага крэдытнага прадукту. Як правіла, чым большы памер крэдыту (напрыклад, на куплю нерухомай маёмасці), тым больш жорсткія ўмовы яго атрымання.

«Кожны банк сам вызначае крытэрыі для ацэнкі патэнцыяльнага крэдытаатрымальніка. Крэдытны рэйтынг — гэта агульная гісторыя таго, як чалавек выконваў свае абавязацельствы ў мінулым. Крэдытны рэгістр не можа ўплываць на канчатковае рашэнне аб выдачы або нявыдачы крэдыту, усё ж такі рашэнне прымае сам банк з улікам выбранага крэдытнага прадукту», — рэзюмаваў Павел Зыль.

У Беларусі з'явіўся партал крэдытнага рэгістра creditregister.by, дзе можна даведацца аб сваёй крэдытнай гісторыі ў рэжыме анлайн. Сярод іншай інфармацыі названы і крэдытны рэйтынг.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі21

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

77‑гадовы кіроўца электраскутара трапіў пад аўтамабіль у Мінску

За палітыку асудзілі Мікіту Беражкова, былога прэс-аташэ хакейнага «Дынама» і сына экс-рэдактара «Прэсбола»

«Мінсктранс» назваў прычыны праблем з тралейбусамі3

Адваката Аляксея Кероля асудзілі па палітычнай крыміналцы2

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»28

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі21

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць