Грамадства

Калі і на якіх пунктах пропуску з'явіцца электронная чарга

Электронную чаргу плануецца ўвесці на 15 аўтадарожных пунктах пропуску праз дзяржграніцу Беларусі да канца 2018 года. Аб гэтым гаворыцца ў дадатку да пастановы Савета Міністраў нумар 1130 ад 31 снежня 2015 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

«Вызначыць пералік аўтадарожных пунктаў пропуску праз дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, у якіх функцыянуе сістэма электроннай чаргі транспартных сродкаў для ўезду ў гэтыя аўтадарожныя пункты пропуску, і тэрміны ўкаранення ў іх гэтай сістэмы згодна з дадаткам», — сказана ў пастанове.

Раней за ўсё — да 29 лютага 2016 года — электронную чаргу плануецца ўвесці ў пункце «Брэст» на граніцы з Польшчай, а да 31 снежня 2016 года — у «Новай Рудні» на беларуска-ўкраінскай граніцы. Да 31 снежня 2017 года электронная чарга з'явіцца ў пунктах: «Дамачава», «Грыгораўшчына», «Новая Гута», «Беняконі», «Бераставіца», «Брузгі», «Катлоўка» і «Прывалка»; да 31 снежня 2018 года: «Казловічы», «Макраны», «Пясчатка», «Урбаны», «Каменны Лог».

Браніраванне ў сістэме электроннай чаргі месца для грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, цягачоў і трактароў будзе каштаваць адну базавую велічыню, якая цяпер складае Br210 тыс. Такая ж цана ўстаноўлена для іншых транспартных сродкаў у перадвыхадныя, перадсвяточныя і выхадныя дні, дзяржаўныя святы або святочныя дні, устаноўленыя і аб'яўленыя ў адпаведнасці з заканадаўствам нерабочымі. У звычайныя дні для гэтай катэгорыі плата складзе 0,8 базавай. Пры гэтым плата спаганяецца за кожны транспартны сродак, месца для якога браніруе адна юрыдычная або фізічная асоба.

«Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмытнясэрвіс» пералічвае аператарам зон чакання ў парадку і тэрміны, устаноўленыя ў дагаворах (пагадненнях) паміж імі, 95 працэнтаў прыбытку, атрыманага ад аказання паслуг па браніраванні ў сістэме электроннай чаргі часу ўезду транспартных сродкаў у пункты пропуску, існуючай у распараджэнні рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белмытнясэрвіс» пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), іншых абавязковых плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, рэзервавання 50 працэнтаў прыбытку», — гаворыцца ў пастанове нумар 1130.

Па-за чаргой на пунктах, дзе пачне працаваць электронная сістэма, будуць прапускацца фізічныя асобы, якія перамяшчаюцца па дакументах аб смерці або цяжкім захворванні блізкіх сваякоў. Таксама ад ўезду ў зону чакання вызваляюцца дзяржаўныя, урадавыя і парламенцкія дэлегацыі Рэспублікі Беларусь; спецыяльныя транспартныя сродкі медыцынскай дапамогі, пажарнай аховы, аварыйна-выратавальных і іншых службаў, што перамяшчаюцца для аказання хуткай медыцынскай дапамогі і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый; аўтобусы, якія выконваюць перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах; транспартныя сродкі падраздзяленняў Дэпартамента аховы МУС, мытні, РУП «Белмытнясэрвіс» і ў іх суправаджэнні транспартныя сродкі і тавары, што знаходзяцца пад мытным кантролем — пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў.

Па-за чаргой з зон чакання прапускаюцца фізічныя асобы, якія едуць па дыпламатычных пашпартах; кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, консульскіх устаноў, а таксама члены іх сем'яў, акрэдытаваныя ў МЗС, незалежна ад тыпу пашпарта іх уладальнікаў — пры перамяшчэнні на транспартных сродках з беларускімі дыпламатычнымі (консульскімі) рэгістрацыйнымі знакамі серыі СD і СС. Тое ж самае датычыцца фізічных асоб, якія перамяшчаюцца па дакументах аб смерці або цяжкім захворванні блізкіх сваякоў або маюць пропускі на права пазачарговага ўезду на тэрыторыю аўтадарожных пунктаў пропуску, якія выдаюцца Дзяржпагранкамітэтам. Гэта распаўсюджваецца і на фізічных асоб, у адносінах да якіх прынята адпаведнае рашэнне старшыні Дзяржпагранкамітэта або яго першага намесніка.

Больш таго, гэтай ільготай будуць карыстацца і грузавыя транспартныя сродкі, якія перавозяць небяспечныя і скорапсавальныя грузы або жывёл — пры наяўнасці адпаведных дакументаў. Па-за чаргой з зон чакання будуць прапускаць транспарт, што перавозіць труны з целамі або астанкамі памерлых.

Каментары

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →