Здарэнні22

Пагоня з стралянінай у Івацэвіцкім раёне

Супрацоўнікі ДАІ цягам дзесяці кілямэтраў спрабавалі спыніць п’янага кіроўцу. Як высьветлілася, аматар хмяльной язды ўжо ў пяты раз затрымліваецца за аналягічнае парушэньне.

Супрацоўнікі ДАІ цягам дзесяці кілямэтраў спрабавалі спыніць п’янага кіроўцу. Як высьветлілася, аматар хмяльной язды ўжо ў пяты раз затрымліваецца за аналягічнае парушэньне.

Уцякаць ад міліцэйскай пагоні Сяргею не ў навіну. Затрыманьне за кіраваньне ў п’яным выглядзе — ужо пятае за 2 гады. За плячыма — сутыкненьне лоб у лоб з машынй ДАІ, судзімасьці за ўгон і кіраваньне «пад хмелем». Ён і цяпер адбывае пакараньне — два гады выпраўленчых прац. Адсутнасьць правоў садзіцца за руль не замінае.

Сяргей Царык, парушальнік:

«Кожны дзень толькі цьвярозы. Бывае па выходных, ну як па выходных, як калі атрымаецца, можаш сесьці выпіўшым. А так у асноўным, дахаты прыехаў, паставіў машыну і ўсё».

Кіроўца парушыў хуткасны рэжым і не спыніўся па патрабаваньні ДАІ. Пачалося перасьледаваньне. Фальксваген пятляў і выскокваў на ўзбочыны.

Мікалай Пачко, інспэктар дарожна‑патрульнай службы аддзяленьня ДАІ Івацэвіцкага РАУС:

«Па ўзбочыне рухаліся й пешаходы, ішоў сустрэчны транспарт. Перасьледаваньне было дужа цяжкім. Ён не даваў зрабіць манэўр абгону, каб яго прыціснуць. Манэўр абгону стала магчымым зрабіць толькі пасьля таго, як прымянялася ўжо агнястрэльная зброя, і былі прабітыя два заднія колы».

Перасьлед не спыняўся на працягу 10 кілямэтраў. І гэта на ўчастку, дзе паводле зьвестак ДАІ адбываецца самая вялікая ў раёне колькасьць аварый зь сьмяротнымі зыходамі.

Сяргей уехаў у двор нежылога дому. Кінуў машыну й кінуўся бегчы.

Аналіз крыві Сяргея паказаў утрыманьне алькаголю — адзін і восем дзясятых праміле. Прыкладна пляшка гарэлкі — тлумачаць супрацоўнікі ДАІ.

Анатоль Луцэвіч, старшы дзяржаўтаінспэктар Міжраённага аддзелу ДАІ УУС Берасьцейскага аблвыканкаму:

«Мы спадзяваліся, што ўвядзеньне новага адміністрацыйнага кодэксу з 1 сакавіка 2007 году неяк спыніць кіроўцаў, і неяк напужае іх увядзеньнем такой нормы за паўторнае парушэньне, то бо кіраваньне ў нецьвярозым выглядзе прадугледжаная крымінальная адказнасьць».

Статыстыка паказвае адваротнае. Ужо сёлета ў Берасьцейскай вобласьці затрымана больш за 2 тысячы п’яных кіроўцаў. На 200 болей, чым за такі ж леташні пэрыяд. Толькі ў Івацэвіцкім раёне пяцёра рэцыдывістаў умудрыліся сесьці п’янымі за руль ужо падчас адбываньня пакараньня за кіраваньне ў нецьвярозым стане.

Сяргея чакае чарговы суд. Максымальнае прадугледжанае пакараньне — альбо арышт тэрмінам да шасьці месяцаў, альбо штраф памерам да 35 мільёнаў рублёў.

Паводле ont.by

Ілюстрацыя UZR.com.ua

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў39

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў39

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць