Свет22

Call of Jihad: Ісламісты выкарыстоўваюць відэагульні пры вярбоўцы баевікоў 

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» пашыраюць сваю прапаганду ў інтэрнеце перш за ўсё праз відэаролікі, і вельмі часта — праз выкарыстанне знаёмых моладзі вобразаў з камп’ютарных гульняў.

Пра гэта напісаў навуковую працу даследчык Універсітэта Джорджа Вашынгтона Хаўер Лесака, які прааналізаваў 845 відэа, што ІДзІЛ распаўсюджвала з пачатку 2014 па верасень 2015 года. 

Аказалася, што 15% з іх пабудаваныя на вобразах і метадах з заходніх кінафільмаў і гульняў.

Фактычна ісламісты выкарыстоўваюць маркетынг і лічбавыя камунікацыі не толькі каб пашыраць свае ідэі і тлумачыць свае ўчынкі, але і для таго, каб зрабіць сам тэрор як метад папулярным, пажаданым і «крутым» у вачах моладзі.

Такім жа чынам «крутасць» дазваляе адключыць у падлеткаў думкі пра маральнасць ці амаральнасць учынкаў.

«ІДзІЛ выкарыстоўвае ўнікальную і складаную аўдыёвізуальную стратэгію, якая глыбока ўбудаваная і эфектыўна дзейнічае ў культуры мэтавых аўдыторый», — піша Хаўер Лесака.

У роліках часта сустракаецца музыка і відэашэраг з папулярных фільмаў і гульняў — такіх як «V значыць вендэта», «Амерыканскі снайпер», Сall of Duty, Mortal Combat X і Gran Theft Auto.

Таксама ІДзІЛ выкарыстоўвае розныя групы для працы з мэтавымі аўдыторыямі з розных краін і розныя мовы. Гэтак са 120 ролікаў, якія не прызначаліся для арабамоўных і цюркамоўных аўдыторый, 27% зробленыя на ангельскай мове, 15% на расейскай, 13% на французскай і 3% на нямецкай.

Упершыню ў сучаснай гісторыі тэрарыстычная групоўка звяртаецца наўпрост да эмоцый і амбіцый моладзі, амаль кожны дзень ствараючы новы ролік на роднай мове гэтай аўдыторыі і з выкарыстаннем знаёмых для яе вобразаў, піша даследчык.

Каментары2

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць