Афіша

Спадчына Ігната Абдзіраловіча. Публічная лекцыя Валянціна Акудовіча ў Магілёве

Лятучы ўніверсітэт пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі» і курсаў беларускай мовы «Мова Нанова» працягвае цыкл лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча. Разважаючы над ідэямі, прамоўленымі ў эсэ «Адвечным шляхам», сучасныя філосафы наноў актуалізуюць іх у прасторы сённяшняй Беларусі - тым самым падштурхоўваючы і нас да рэфлексіі нашага жыцця, жыцця нашай краіны паводле створанай Абдзіраловічам сістэмы каштоўнасцей..

30 студзеня ў межах гэтага цыкла філосаф Валянцін Акудовіч прамовіць у Магілёве.

«Творачы зруйнуем» - гэтыя словы канцуюць эсэ Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам». Хаця на іх звычайна не звяртаюць увагі, альбо спалохана спяшаюцца забыць. Як жа так! У школках заўсёды вучылі, што кожны творчы акт a priori ёсць цудам, якое адно вялічыць прыўкрасу жыцця, а тут…

Толькі не будзем спехам залічваць нашага хлопца (лічы падлетка) у нігілісты. Бо хаця ў гэтым эсэ яго геніальным суаўтарам ужо была смерць, прамаўляючы «Творачы зруйнуем», ён прамаўляў адну з самых жыццялюбных ідэй, якія я хоць ад каго чуў.

Эсэ пабачыла свет у 1921 годзе ( праз два гады Ігнат памрэ). На тую пару Еўропа і Расійская імперыя апынуліся згамаванымі да астачы сусветнай вайной і шматлікімі рэвалюцыямі. Усюды бяда, смерць ды енк. І ўсё гэта нарабілі самі людзі, каб вызваліцца ад даўно спарахнелых формаў жыцця дзеля ўжо сапраўды «светлай явы»…

Менавіта тады Ігнат, які і сам добра хапануў той калатнечы, кажа: не гарматамі ды нянавісцю трэба руйнаваць аджылае, якое хапае за ногі жывых. Яго трэба руйнаваць ствараючы новае. Тварыць і тварыць, без стомы, як без стомы цячэ рэчка. Адно ў такім разе, магчыма, збыткоўнымі стануцца войны ды рэвалюцыі…

Выглядае быццам і наіўна, але…»

Лекцыя Валянціна Акудовіча «Творачы зруйнуем» адбудзецца 30 студзеня а 15.00 па адрасе: Магілёў, зав. Чкалава, 16 («Кола сяброў»). Уваход вольны!

Пра іншыя лекцыі гэтага цыкла чытайце на сайце Лятучага ўніверсітэта і на старонцы ў facebook.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»1

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Усе навіны →
Усе навіны

Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй5

IT-гіганты масава звальняюць супрацоўнікаў, каб аплаціць выкарыстанне штучнага інтэлекту11

Расія страціла на вайне ва Украіне больш за 23 тысячы адзінак тэхнікі

Пашкоджаны будынак Лангбарда і разбураны музей «Чарнобыль». Вынікі расійскай атакі на гістарычны цэнтр Кіева

Раскрыта сетка беларускіх шпіёнаў пад дыпламатычным прыкрыццём14

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна8

Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»1

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць