Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што Еўрасаюз, улічваючы тое, што сітуацыя на Данбасе далёкая ад стабільнай, павінен падоўжыць санкцыі ў дачыненні да Расіі.

Гэтую заяву Меркель зрабіла перад сустрэчай з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Ён жа ў сваю чаргу сказаў, што санкцыі павінны дзейнічаць да таго часу, пакуль Расія не выканае цалкам Мінскія дамоўленасці.
Пры гэтым дамоўленасці прадугледжваюць, што ва Украіне павінна быць праведзеная канстытуцыйная рэформа, якая дазволіць Данбасу атрымаць асаблівы статус. Акрамя таго, у дакуменце гаворыцца аб спыненні агню і адводзе цяжкіх узбраенняў ад лініі судакранання.
Парашэнка заявіў, што не бачыць іншага шляху дасягнення міру ў Данбасе, акрамя як прытрымлівацца Мінскіх пагадненняў.
Меркель таксама заявіла, што падчас перамоваў абмяркуе з Парашэнкам пытанне працягу фінансавай дапамогі Украіне на 2016 год.
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары