Эканоміка33

Падзенне з паскарэннем: эканоміка Беларусі ў студзені знізілася на 4,3%

У студзені 2016 года валавы ўнутраны прадукт Беларусі ўпаў на 4,3% да студзеня 2015 года, склаўшы 73,2 трлн, паведамляе Нацыянальны статкамітэт. Па выніках 2015 года беларуская эканоміка ўпала на 3,9% да 2014 года, у студзені мінулага года падзенне складала 0,8%.

Аб'ём выпуску прамысловай прадукцыі знізіўся на 6,8%, склаўшы 58,7 трлн. Запасы гатовай прадукцыі на канец студзеня выраслі да 35,7 трлн рублёў, або 74,3% ад сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці супраць 68,7% на канец года.

Выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый уласнасці вырас на 0,9% да 6,4 трлн.

Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 10,7 трлн, што на 19,3% менш, чым за студзень 2015 года. Са згаданай сумы 6,1 трлн прыпадае на будаўніча-мантажныя работы (мінус 18,8% да студзеня мінулага года). Затраты на набыццё машын і абсталявання склалі 2,8 трлн рублёў (мінус 32,6%).

У студзені ўведзена ў строй 473,6 тыс. кв. м жылля, што на 25,6% менш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.

Рознічны таваразварот дасягнуў 27,2 трлн рублёў (мінус 1,8%), аптовы — 47,9 трлн (мінус 4,8%).

На гэты год ўлады плануюць мінімальны рост эканомікі (на ўзроўні 0,3%). Міжнародныя фінансавыя інстытуты прагназуюць зніжэнне ВУП Беларусі на 0,5-1%. Але ўсе гэтыя разлікі не ўлічвалі турбулентнасць, у якую трапіла Беларусь і яе асноўны гандлёвы партнёр Расія ў пачатку 2016 года

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць