Спорт22

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў

Каб не ўпасці, Ноа Ланг падставіў руку — з-за моцнага сутыкнення частку пальца літаральна адсекла аб кут шчыта.

Фота: Carl Recine/Getty Images

26‑гадовы нідэрландскі форвард турэцкага клуба Ноа Ланг страціў частку пальца падчас адказнага матчу 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Ліверпуля» (0:4), піша Sport.ua.

За 10 хвілін да заканчэння асноўнага часу паядынку форвард не здолеў захаваць мяч у полі, сам страціў раўнавагу і сутыкнуўся з рэкламным шчытом. Каб не ўпасці, Ноа падставіў руку — з-за моцнага сутыкнення частку пальца літаральна адсекла аб кут шчыта.

З-за гэтага інцыдэнту Ланг на некалькі секунд страціў прытомнасць. Медыкі хутка выбеглі на дапамогу, а замест Ноа на поле выйшаў Маура Ікардзі.

Фота: Carl Recine/Getty Images

Пасля завяршэння сустрэчы нідэрландца адправілі ў бальніцу на аперацыю.

«Ліверпуль» выйграў супрацьстаянне ў «Галатасарая» з агульным лікам 4:1 і ў чвэрцьфінале галоўнага еўракубка пазмагаецца з французскім ПСЖ.

Каментары2

  • Ліверпуль чэмпіён 2026
    19.03.2026
    Омайгад, як добра, што не глядзеў другі тайм. З мяне хапіла першага, там гульцы Галатасарая можа нават агулам 10 хвілін на траўцы праваляліся. Нават ад мінімальнага кантакту. Не магчыма было на гэта глядзець.
  • Юшка
    20.03.2026
    Ліверпуль чэмпіён 2026, Не меньш валялися чым ливерпульцы звычайна валяюцца у матчах ПЛ!!

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

Падчас гульні Сабаленка на US Open на корце моцна патыхала марыхуанай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць