Надвор'е11

На выходных прагназуюцца ападкі і парывісты вецер

Фота Сяргея Зініна

Ападкі і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі на гэтых выхадных, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

«У сярэдзіне тыдня скандынаўскі антыцыклон палепшыў надвор'е ў Беларусі: ападкі спыніліся, з ростам атмасфернага ціску аблокаў стала мала і крыху пахаладала. Нягледзячы на тое, што тэмпературны фон знізіўся, ён па-ранейшаму застаецца на 1-6 градусаў вышэйшым за кліматычную норму. Але антыцыклон надоўга не затрымаўся і ўжо ў бліжэйшыя суткі, пачынаючы з заходніх раёнаў краіны, надвор'е будзе змяняцца», - падкрэсліла Святлана Рыбакова.

У пятніцу тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, па ўсходзе краіны ўмовы надвор'я яшчэ будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна па заходняй палавіне рэспублікі пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, месцамі галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-6 градусаў марозу, па ўсходзе прагназуецца да мінус 8. Днём чакаецца ад мінус 1 да плюс 4. Па паўднёвым захадзе Беларусі будзе цяплей: ноччу - ад нуля да плюс 3, днём - 5-6 цяпла.

«У выхадныя надвор'е ў Беларусі ў асноўным будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы, чакаецца няўстойлівае надвор'е», - адзначыла сіноптык.

У суботу ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу. Месцамі магчымы слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 5 да плюс 2, днём чакаецца ад мінус 2 да плюс 5.

У нядзелю часам пройдуць ападкі (мокры снег, днём па паўднёвым захадзе з дажджом). Месцамі магчымы слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты, днём у асобных раёнах парывы да 15-17 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 5 да плюс 2. Днём чакаецца ад 2 марозу да 5 цяпла, па паўднёвым захадзе да плюс 8.

У пачатку наступнага тыдня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам франтальных сістэм, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы, і цёплых паветраных мас атлантычнага паходжання.

У панядзелак, 22 лютага, чакаецца цёплае няўстойлівае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Месцамі прагназуецца ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 4, па паўднёвым захадзе да 6 цяпла. Днём будзе 3-9 вышэй за нуль, па поўдні месцамі 10-12 цяпла.

У аўторак, 23 лютага, часам чакаюцца ападкі (дождж, днём па паўночным захадзе з мокрым снегам). Месцамі магчыма ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад плюс 1 градуса па паўночным захадзе да плюс 8 па паўднёвым усходзе.-

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць