Культура

Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф» — уручэнне 24 лютага

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты апостраф», якая традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў» за год. Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца 24 лютага ў кнігарні «Галіяфы».

Цяпер намінавацца на прэмію могуць і тыя аўтары часопіса, якія былі лаўрэатамі «Залатога апострафа» ў ранейшыя гады.

Паэзія

Анатоль Брусевіч. Вяртанне ў адсутнасць. Вершы. №76

Вольга Гронская. Мора ўнутры мяне. Вершы. №76

Віталь Рыжкоў. Удары ў хвіліну. Вершы. №79

Аксана Спрынчан. Снежнае «рэ». Вершы. №75

Андрэй Сцепанюк. Бельскае маўчанне. Вершы. №74

Проза

Уладзімер Арлоў. Танцы над горадам. Аповесць. №79

Алена Брава. Мёд Чорнага Месяца. Апавяданне. №77

Уладзімір Някляеў. На ўсякім свеце. Прыпавесць. №78

Франц Сіўко. Цымант. Аповесць. №74

Уладзімір Сцяпан. Задача. Тры навелы. №74

Дэбют

Валерыя Данілевіч. Бойка чорнага з белым. Вершы. №79

Павел Дарохін. Мая Ітака. Вершы. №74

Яўген Іхонкін. Новы дзень, прывітанне! Вершы. №78

Яўгенія Пракапчук. Вышыванка. Вершы. №76

Надзея Тачыцкая. Заслона неўміручасці. Абразок. №75

Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца 24 лютага ў кнігарні «Галіяфы» (Траецкае прадмесце; Старавіленская, 6). У вечарыне возьмуць удзел: дзеяслоўцы Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Федарэнка, Анатоль Івашчанка, а таксама лаўрэаты прэміі ранейшых гадоў і музыкі Раман Абрамчук (спевы, гітара), Аляксандр Карабань (кантрабас). Пачатак у 19.00. Уваход вольны. 

Каментары

Цяпер чытаюць

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?1

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?

Усе навіны →
Усе навіны

Палітзняволеная ў Гомельскай калоніі зацяжарыла на спатканні, ёй хутка нараджаць6

Цяпло ў мінскія кватэры вярнулася цалкам толькі сёння

У Мінску моцны смог9

З Кіева за студзень выехалі 600 тысяч чалавек3

За мінулы год у Літве прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы ўтрая больш беларусаў, чым пазалетась4

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў15

Ліса пасялілася на самым даху будынка ў Глыбокім3

Мяняецца характар надвор'я. Уночы мінус 20°С ужо не будзе1

У Беларусі плануюць забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?1

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць