Пяць партый ва ўкраінскім парламенце гатовыя падтрымаць кандыдатуру сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) краіны Аляксандра Турчынава на пасаду прэм'ера. Аб гэтым піша выданне «Вести».

Раней украінскія СМІ паведамлялі, што на месца кіраўніка ўрада ў адміністрацыі прэзідэнта Украіны разглядаюцца, акрамя Турчынава, яшчэ дзве кандыдатуры: спікера Вярхоўнай рады Уладзіміра Гройсмана і міністра фінансаў Наталлі Ярэсько.
«Захаваць Яцанюка прэм'ерам наўрад ці атрымаецца. Рада не падтрымлівае. Народ — таксама. Ідуць кансультацыі. Турчынава на месца прэм'ера гатовыя падтрымаць БПП («Блок Пятра Парашэнкі») і частка НФ («Народны фронт»), радыкалы (Радыкальная партыя), «Воля народа» і, магчыма, «Самапомач», - сказала «Вестям» крыніца ў адміністрацыі Парашэнкі.
Каментары