Меркаванні1010

«Адзін рэзаў, пяць глядзела і курыла»

Турма плача па тых, хто гэтую сістэму гадуе! Піша Васіль Грынь.

Сюды на хутар прыехаць на «газоне» з кунгам! У суправаджэнні трактара «Беларуса» з люлькай, у самую слоту, калі дарога параскісаўшы. Аж да кардана зрабілі каляіну метраў сто, у нізінцы. А каманда — 6 чалавек, з надпісам на бартах кунга – «Электрасеткі»! Запаленыя фары, а 8-й раніцы ў тумане сунуцца, равуць маторы. З акна хаты выглядала як танкі едуць…

Прыехалі пад яблыні пад дратамі… Люлька не рабіла. Памацюкаліся, прывязалі нажоўку да нейкай рэйкі трохметровай, зрэзалі тры галінкі. Адзін рэзаў, пяць глядзела і курыла, накідалі бычкоў. Селі назад у кунг і трактар і пашыбавалі на Гарадэчна, зрабіўшы каляіну яшчэ глыбейшую.

Проста капец! Столькі саляры спалілі, а 6 чалавек! І ручная пілка на палцы, якая прыехала такой тэхнікай! Эфектыўней было б купіць маленькую бензапілу ды джыпік ці якую буханку, на даху драбіна, унутры дзве абвязкі і два чалавекі…

А так — проста ідыятызм, псаванне дарогі і плач турмы па тых, хто гэтую сістэму дагэтуль гадуе. 

Каментары10

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць10

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць