Грамадства66

Проста ішоў да мора. На армяна-турэцкай мяжы затрымалі беларуса, які знік летась

37-гадовы Юрый Люцко знік яшчэ ў сакавіку мінулага года. Выйшаў з дому і не вярнуўся. Ураджэнец Віцебска пражывае ў вёсцы Шурычы, Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Мужчына мае псіхічнае расстройства. Зніклага шукалі і валанцёры, і міліцыя, аднак пошукі не далі вынікаў.

Праваахоўнікі выявілі, што ў красавіку-маі 2015 года мужчына быў у Мінску і Мінскім раёне. А потым яго сляды губляюцца.

І вось амаль праз год уцякач знайшоўся за тысячы кіламетраў ад роднага дома.

— Мужчына знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Арменія. У адпаведнасці з артыкулам 22 Закона Арменіі «Аб дзяржаўнай мяжы РА» ён парушыў парадак уезду i часовага знаходжання ў памежнай паласе. То бок, у мужчыны не было спецыяльнага дазволу знаходзіцца на гэтай тэрыторыі, — распавёў начальнік прэс-службы Памежнага упраўлення ФСБ РФ у Рэспубліцы Арменія падпалкоўнік Сяргей Гречын.

Беларуса, які ішоў у бок мяжы, заўважылі мясцовыя жыхары. Мужчына не хаваўся і нават пытаўся ў людзей, як яму прайсці да Чорнага мора. Пільныя грамадзяне паведамілі пра незнаёмца на бліжэйшую памежную заставу Гюмрыйскага пагранічнага атрада. На месца хутка выехалі расійскія памежнікі і прадстаўнікі праваахоўных органаў Арменіі. Беларуса знайшлі ў вёсцы Еразгаворс Шыракскай вобласці ў памежнай паласе.

На пытанне, куды ён накіроўваецца, мужчына адказаў, што ідзе адпачываць у Турцыю на Чорнае мора. Пры сабе ён меў беларускі пашпарт, а яшчэ 8 відаў розных валют. У тым ліку і некалькі экзатычных. Напрыклад, в'етнамскія донгі.

На пытанне памежнікаў, што ён робіць у гэтых краях, мужчына адказаў, што проста любіць падарожнічаць аўтастопам.

Цяпер парушальнік мяжы знаходзіцца на тэрыторыі Арменіі. Пасля высвятлення ўсіх абставінаў ён быў перададзены расійскімі памежнікамі супрацоўнікам Службы нацыянальнай бяспекі пры ўрадзе Арменіі для далейшага разгляду.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам4

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне1

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота1

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял1

Нафта даражэе, але расійскі рубель і ўслед за ім беларускі — таннеюць. Вось чаму так адбываецца

Як мінімум з дзвюх беларускіх калоній учора вывезлі частку палітвязняў4

Мінчанка падзякавала службе бяспекі метрапалітэна за надгляд рэчаў сына2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць