Свет11

Саўчанка забараніла адвакатам абскарджваць прысуд

Украінская ваеннаслужачая Надзея Саўчанка, прысуджаная ў Расіі да 22 гадоў калоніі па абвінавачванні ў забойстве двух расейскіх журналістаў у Данбасе, забараніла сваім адвакатам абскарджваць прысуд і падаваць прашэнне аб памілаванні.

У напісанай ад рукі заяве, фатаграфію якой выклаў у сваім фэйсбуку адвакат Марк Фейгін, Саўчанка просіць яго і ў далейшым ажыццяўляць яе юрыдычную абарону ў Расіі. Таксама яна адзначае, што забараняе абскарджваць прысуд і прасіць расійскія ўлады аб памілаванні.

Таксама Саўчанка піша, што забараняе адвакату прызнаваць віну як ад яе, так і ад яго імя, і рабіць яшчэ якія-небудзь дзеянні без яе дазволу. Па словах абвінавачанай, парушэнне гэтых патрабаванняў яна расцэніць як здраду, якая аўтаматычна цягне адмову ад паслуг Фейгіна.

Акрамя Марка Фейгіна абаронай Саўчанка ў судзе займаліся двое яго калег — адвакаты Мікалай Полазаў і Ілля Новікаў. Пакуль не вядома, ці мае намер абвінавачаная карыстацца далей і іх паслугамі таксама, але ў асобным лісце яна выказала падзяку за іх працу.

Прысуд па справе быў вынесены 22 сакавіка. Па законе ён набудзе моц толькі праз дзесяць дзён пасля вынясення і толькі ў тым выпадку, калі яго не абскардзіць ні адзін з бакоў. Пракуратура раней выказала задавальненне прысудам і заявіла, што не плануе падаваць скаргу.

Саўчанка са свайго боку і раней казала, што не мае намеру абскарджваць прысуд. Яна не прызнае віну і лічыць судовы працэс у Расіі незаконным. Па словах ваеннаслужачай, пасля таго, як яна трапіла ў палон у Данбасе, яе павезлі ў Расію сілай.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўжо заявіў, што гатовы абмяняць Саўчанка на двух затрыманых ва Украіне расейцаў, якіх лічаць дзеючымі вайскоўцамі. Пры гэтым абмен зможа адбыцца толькі пасля таго, як па ўсіх справах будуць вынесеныя і набудуць моц прысуды.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер15

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам5

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам5

Дзіўная гісторыя з каршэрынгам. У сэрвісу і кліента — абсалютна розныя версіі3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер15

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць