Грамадства66

Следчыя не змаглі ўстанавіць асоб, якія пры затрыманні зламалі сківіцу «графіцісту» Касінераву

Адзін з фігурантаў па «справе графіцістаў» Вячаслаў Касінераў, які дамагаўся прыцягнення да крымінальнай адказнасці асоб, якія моцна збілі яго пры затрыманні 11 жніўня мінулага года, атрымаў несуцяшальны адказ з Маскоўскага раённага аддзела Следчага камітэта горада Мінска аб прыпыненні папярэдняга следства.

Следчая А. Мельнікава паведаміла: «Крымінальная справа прыпыненая 14 сакавіка ў сувязі з неўстанаўленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага».

Такое рашэнне следчых не з’явілася для Касінерава нечаканасцю. Калі 11 студзеня маладога чалавека запрасілі да ўдзелу ў правядзенні апазнання і вочнай стаўкі як пацярпелага, следчая Мельнікава паведаміла Вячаславу, што плануе спыніць справу. Маўляў, не ўдалося апазнаць сярод супрацоўнікаў спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутранных войскаў МУС Беларусі таго, хто зламаў юнаку сківіцу.

***

Нагадаем, 11 жніўня пяцёра хлопцаў былі жорстка затрыманыя па падазрэнні ва ўдзеле па трох крымінальных справах: нанясенню беларуска-моўных графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасьці, яна ўжо ідзе…», а таксама запэцкванню фарбай сацыяльнага бігборда з выявамі супрацоўнікаў міліцыі. Следчы камітэт прад’явіў абвінавачванні Максіму Пякарскаму, Вячаславу Касінераву і Вадзіму Жаромскаму па ч. 2 арт. 339 «Хуліганства, здзейсненае групай асобаў».

29 студзеня суддзя Фрунзенскага раёна Ала Скуратовіч перакваліфікавала абвінавачванне па эпізодзе з псаваннем банера з артыкула 339 Крымінальнага кодэкса на арт. 341 (псаванне маёмасці) і вынесла прысуд: усім прызначаныя штрафы: Пякарскаму — 40, Касінераву — 30, Жаромскаму — 50 базавых велічынь. Гэты прысуд у Мінгарсудзе абскардзіць не ўдалося.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць