Усяго патроху99

Праз моду на размалёўкі прадракаюць глабальны дэфіцыт каляровых алоўкаў

Рэзкі рост колькасці людзей, якія купляюць кніжкі-размалёўкі для дарослых, пагражае стварыць глабальны дэфіцыт якасных каляровых алоўкаў. Пра гэта піша Лента.ру са спасылкай на Independent.

flickr.com

Як паведаміла выданне, найбуйнейшы ў свеце вытворца драўляных алоўкаў Faber-Castell адзначае «двухзначны рост» продажаў. Нямецкаму заводу холдынгу прыйшлося павялічваць інтэнсіўнасць працы, каб паспяваць за попытам.

«У цяперашні час мы павялічылі колькасць змен на прадпрыемстве Stein ў Баварыі, каб задаволіць глабальныя патрэбнасці ў каляровых алоўках», — заявілі ў кампаніі. Па словах Сандры Супа, прадстаўніцы Faber-Castell, гэтая тэндэнцыя назіраецца па ўсім свеце, ад Амерыкі да Азіі.

Аналагічныя крокі па павелічэнні вытворчасці на фоне высокага попыту прадпрымаюць і іншыя буйныя еўрапейскія вытворцы — Staedtler і Stabilo.

Прадстаўніца Faber-Castell адзначыла, што мода на размалёўкі патрабуе ад вытворцаў задавальняць новыя патрэбы пакупнікоў у больш якасных алоўках і павялічваць разнастайнасць колераў. «Людзей цяпер не задавальняюць простыя наборы з 36 колераў. Мы заўважаем тэндэнцыю росту колькасці людзей, якія аддаюць перавагу вялікім наборам з 72 ці нават 120 колераў», — сказала Супа.

Як патлумачыла газеце Telegraph Джаана Басфард, кнігі-размалёўкі якой прадаюцца па ўсім свеце (было рэалізавана больш за 16 мільёнаў асобнікаў, з іх тры мільёны ў Кітаі), дарослыя стаміліся ад лічбавых тэхналогій, і размалёўванне выклікае ў іх пачуццё настальгіі. Кіраўнік крамы тавараў для дзяцей Меліса Кокс сказала Independent: «Размалёўкі сапраўды добра прадаюцца цяпер. Гэтая тэндэнцыя здзівіла нас, калі мы заўважылі, што дарослыя купляюць іх для сябе».

У кастрычніку 2015 года модную тэндэнцыю да размалёўвання падхапіў часопіс Vogue — выданне анансавала выпуск размалёўкі для дарослых, заснаванай на архіве нумароў. У кнізе будуць апублікаваныя малюнкі бальных і вячэрніх сукенак ад Christian Dior, Balenciaga, Givenchy, Chanel і іншых вядомых брэндаў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць