Свет11

У Кіеве адкрыюць помнік беларускім героям

Алесь Чаркашын быў пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Народны герой Украіны». Недзяржаўную ўзнагароду атрымалі ў Чарнаўцах сябры Алеся Чаркашына, якія прыехалі зь Беларусі на цырымонію ўганараваньня. Ордэн яны зьбіраюцца перадаць бацькам «сябра Тараса» — такую мянушку меў Алесь Чаркашын сярод аднапалчанаў.

33-гадовы берасьцеец Алесь Чаркашын ваяваў у 5-м батальёне добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сэктар» і загінуў у баі пад Старагнатаўкай 10 жніўня 2015 году. 

Ордэн «Народны герой Украіны» — недзяржаўны. «Як вядома, мала хто з тых замежнікаў, хто прыехаў дапамагаць нам абараніць сваю зямлю, атрымаў грамадзянства Ўкраіны. Ня кажучы ўжо аб статусе ўдзельніка баявых дзеяньняў. — піша выданьне Цензор.НЕТ. — Грамадзяне іншых дзяржаваў не атрымліваюць і ўзнагародаў ад Украіны за свае подзьвігі. Гэтую несправядлівасьць спрабуюць выправіць валянтэры».

На цырымонію ўганараваньня прыехалі сябры Алеся Чаркашына Аляксандра Алёшына, Вольга Галчанка і Аляксей Скобля. Імпрэза адбылася ў Чарнавецкай абласной філярмоніі. Акрамя Алеся Чаркашына, ордэнамі былі ўзнагароджаныя 15 байцоў, 2 лекара, 5 валянтэраў і капэлян.

А 28 сакавіка ў Кіеве адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё помніка беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, на Майдане падчас Рэвалюцыі Годнасьці ды ў зоне АТА — Міхаілу Жызьнеўскаму, Алесю Чаркашыну ды Віталю Ціліжэнку. Пачатак цырымоніі заплянаваны на 12:00 на вуліцы Беларускай, 22, у Кіеве.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы13

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы расіяне рыхтавалі замах на ўкраінскага рэпера Kyivstoner3

Сітуацыя з візамі для сваякоў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, хутка можа палепшыцца1

Украінскія дроны «знішчылі» бранятанкавую брыгаду ЗША на вайсковых вучэннях6

Адразу ў чатырох краінах Цэнтральнай Азіі адбыўся блэкаўт1

«Стары чалавек падобны да старой машыны». Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як пачуваецца пасля перанесенай хваробы

Цягнік у Кітаі разагналі да 800 км/г за пяць секундаў5

«Гэта дурасць ці здрада?» Азаронак абурыўся тым, што міліцэйскага начальніка пакаралі за адказ па-руску28

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі13

На мяжы быў паранены літоўскі памежнік, мігранты спрабавалі зацягнуць яго ў Беларусь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы13

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць