Культура77

Анатоль Тарас прадставіў першыя 50 кніг з серыі «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры».

Гісторык і выдавец Анатоль Тарас прадставіў першыя 50 кніг з серыі «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры».

Як з’явілася ідэя гэтай серыі, па якім крытэрыі адбіраліся героі і што было самым складаным, заснавальнік, каардынатар і рэдактар расказаў падчас прэзентацыі.

— Калісьці ў нашых кіёсках прадавалася серыя «100 выдатных дзеячаў Расіі». І падумалася: а чаму няма серыі пра беларускіх дзеячаў? Мы пачалі абмяркоўваць гэтае пытанне і зразумелі, што калі мы хочам мець нешта такое, то трэба самім узяць і зрабіць, — так патлумачыў Анатоль Тарас ідэю з’яўлення гэтай серыі.

У 2012 годзе выйшлі з друку першыя брашуры. Так, за 40 месяцаў ўдалося выдаць аж 50 кніг —больш за адну кнігу ў месяц.

— Для мяне было вельмі важна расказаць не пра палітыкаў, службоўцаў ці герояў вайны, а менавіта пра людзей, якія зрабілі сапраўдны ўклад у нашу беларускую гісторыю і культуру. Гэта мастакі, пісьменнікі, гісторыкі-краязнаўцы, філосафы, музыкі… З асобамі праблем не было, праблемай стала адшукаць аўтараў, — адзначае Анатоль Тарас, якому таксама належыць аўтараства многіх з гэтых брашур.

Сярод іншых аўтараў — а іх усяго 22 чалавекі — былі не толькі прафесійныя даследчыкі, а таксама родныя і сябры тых славутых асоб, якім прысвечана серыя.

Так, унучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч узялася напісаць пра свайго вядомага дзеда.

— Падаць Коласа на 64-х старонках – гэта я вам скажу задача! — адзначыла Вера Міцкевіч. — Ніхто не хоча пісаць пра класікаў. А я вось узялася. І пастаралася ў сваёй кнізе даць нейкія цікавыя невядомыя факты, расказаць, адкуль Колас узяў свой псеўданім, як яму жылося і працавалася ў цяжкія 20-30-я гады.

А вось дачка вядомага рэжысёра Віктара Турава Алена нават прызналася, што сама шмат пра што даведалася, калі пачала пісаць кнігу пра свайго бацьку.

— Гэта вельмі цяжкая задача – напісаць не проста пра тату, а пра аднаго з найвыдатнейшых кінарэжысёраў — творцу, якога ЮНЭСКА уключыла ў лік рэжысёраў 100 найбольш значных фільмаў свету, чалавека, дзякуючы якому ў Беларусі з’явіўся факультэт кінематаграфістаў (да гэтага атрымаць такую спецыяльнасць можна было толькі ў маскоўскім ВГИКе), — адзначыла Алена Турава, рэжысёр анімацыйнага і гульнёвага кіно «Беларусьфільма». — Калі я пісала пра яго лёс, пра яго барацьбу за сваю творчасць, я зразумела, як мала я ведала пра свайго бацьку.

Расказаць пра свайго выбітнага родзіча прыйшла і дачка народнага артыста Генадзя Цітовіча — балерына Святлана Цітовіч. Яна распавяла, што абрала свой шлях менавіта з яго лёгкай рукі бацькі.

Праўда, кнігу пра Генадзя Цітовіча напісаў іншы чалавек — яго сябар рэжысёр Уладзімір Арлоў. Дарэчы, з-пад яго пяра выйшлі яшчэ 6 брашур гэтай серыі.

— Серыя прайшла праз экватар і, спадзяюся, пад канец 2018 года ўсе 100 кніг будуць выдадзены. Працы наперадзе яшчэ вельмі шмат, — падсумаваў Анатоль Тарас.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў4

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Страта ўраджаю — 40 %». Прадаўцы цюльпанаў расказалі, чаму не будуць зніжаць цэны7

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў5

Расійскі верталёт украінцы знішчылі на буравой устаноўцы ў Чорным моры ВІДЭА5

У Кітаі пасля чыстак вайскоўцаў узяліся і за цывільных чыноўнікаў1

Жаніх падарыў Арыне Сабаленцы заручальны пярсцёнак за мільён даляраў12

Продажы Geely б'юць рэкорды, а попыт на Lada падае. Чаму так?7

На Балі выкралі і забілі сына ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена. За яго жыццё патрабавалі $10 мільёнаў16

Зяленскі прапанаваў краінам Блізкага Усходу памяняцца з Украінай: ракеты для Patriot на ўкраінскія дроны-перахопнікі

«Хацеў пайсці на службу, абараняць вас ад дронаў». Гамельчука, які марыў служыць у войску, затрымалі «за падпіску»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў4

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць