Грамадства3838

Лукашэнка браў 4-гадовага сына Мікалая ў паездку на Гомельшчыну

Выступаючы ў Хойніках, А. Лукашэнка паўтарыў: прэзыдэнтам Беларусі будзе мой малодшы сын. Тым часам дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА працягвае тыражаваць фоты А. Лукашэнкі з гэтым загадкавым жэўжыкам. Лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс» упершыню суправадзіла сваю інфармацыю даведкай, што ў А. Лукашэнкі «тры сыны, наймалодшаму, Мікалаю, 4 гады», а пасьля без тлумачэньняў зьняло яе.

Выступаючы ў Хойніках, А. Лукашэнка паўтарыў: прэзыдэнтам Беларусі будзе мой малодшы сын. Тым часам дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА працягвае тыражаваць фоты А. Лукашэнкі з гэтым загадкавым жэўжыкам. А лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс» упершыню суправадзіла сваю інфармацыю даведкай, што ў А. Лукашэнкі «тры сыны, наймалодшаму, Мікалаю, 4 гады», а пасьля без тлумачэньняў зьняло яе.

Дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА працягвае настойліва тыражаваць фоты А. Лукашэнкі з маленькім хлопчыкам. Чарговая порцыя іх зьявілася з Турава, дзе А. Лукашэнка правёў Вялікдзень. На адным зь іх А. Лукашэнка разам з хлопчыкам запальваюць сьвечкі. На другім яны разам са сьвятаром — Лукашэнка левай рукой трымае хлопчыка, а правую далонь заклаў паміж гузікамі пінжака — стаяць перад алтаром. На трэцім здымку А. Лукашэнка за руку з хлопчыкам ідуць па вуліцы Турава. Яшчэ на адным хлопчык за руку з татам каля храму сустракаецца зь мясцовымі дзецьмі.

«Мы разьлічваем на дапамогу і падтрымку царквы ва ўмацаваньні сям’і, выхаваньні падрастаючага пакаленьня», — заявіў А. Лукашэнка, выступаючы на Велікоднай службе ў Тураве, месцы найстарэйшай япіскапскай кафэдры ў Беларусі.

Варта адзначыць, што фатаграфіі моцна афіцыёзнага БЕЛТА ніколі не бываюць выпадковымі, калі гаворка аб высокай асобе. Гэта відавочны заказ згары.

Тэму свайго найменшага сына — і, са словаў А. Лукашэнкі, пераемніка — ён узьнімае цяпер практычна ў кожным публічным выступе. Так здарылася і 26 красавіка ў Хойніках. Ён перавёў на гэта гаворку з тэмы «Белай Русі».

«Я абсалютна не выбудоўваю палітычных структураў пад сябе ці сваіх сыноў», — завяраў А. Лукашэнка. — «Усюды мусіруецца пытаньне, што, быццам бы, гэтая арганізацыя стваралася пад будучага прэзыдэнта і што гэтым прэзыдэнтам будзе мой старшы сын. Я ўжо сказаў: меншы сын будзе прэзыдэнтам Беларусі».

Што цікава, распаўсюдзіўшы гэтую цытату, лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс» упершыню суправадзіла яе даведкай, што ў А. Лукашэнкі «тры сыны, наймалодшаму, Мікалаю 4 гады». Празь нейкі час гэтая даведка была зьнятая без тлумачэньняў, аднак яе пасьпелі перадрукаваць розныя СМІ.

Жонка А. Лукашэнкі, Галіна, жыве асобна ад яго, у прыгарадзе Шклова, у добра ахоўваным будынку, абмежаваная ў сваіх кантактах з СМІ.

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей25

У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ10

Пацяпленне клімату робіць цяжарнасць больш рызыкоўнай7

Стала вядома, што здарылася з хлопчыкам, якога расчлянілі і кінулі ў сажалку ў Маскве6

Брытанскі мастак прадае кучу старых вяровак за мільён даляраў8

На матч Украіна — Ісландыя ў Варшаве пранеслі вялікія расцяжкі «Ф*к Пуцін» і «Стоп Лука»5

Мінскія студэнты пашылі калекцыю строяў у духу Радзівілаў6

Закрыццё межаў нельга лічыць эфектыўным метадам уплыву на рэжым Лукашэнкі — польскі эксперт13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць