Здарэнні4343

Знаёмства ў інтэрнэце скончылася для маладой замужняй мінчанкі выкраданнем і згвалтаваннем

Пракуратура Заводскага раёна Мінска накіравала ў раённы суд крымінальную справу па абвінавачванні двух маладых мінчан у злачынствах супраць уласнасці, асабістай свабоды, гонару і годнасці, палавой недатыкальнасці.

Як расказала БелаПАН намеснік пракурора Заводскага раёна Вікторыя Кунцэвіч, пацярпелая, жыхарка Мінска 1993 года нараджэння, замужняя, якая мае дзіця, на працягу некаторага часу падтрымлівала блізкія адносіны з аднагодкам, з якім пазнаёмілася ва «УКантакце».

8 студзеня гэтага года маладая жанчына апынулася ў гасцях у свайго сябра на вуліцы Ташкенцкай, дзе быў і яго прыяцель 1991 года нараджэння. Яму, у адрозненне ад сябра, яна адмовіла ў блізкасці.

У адплату п'яныя хлопцы закавалі жанчыну ў кайданкі, заклеілі рот скотчам, ноччу вывезлі ў Мінскі раён, дзе згвалцілі, у дзесяціградусны мароз загналі голую ў раку, закідвалі снежкамі, выкралі сумачку з грашыма і мабільным тэлефонам. Потым выцягнулі пацярпелую з вады, адвезлі да сябе дадому і адпусцілі. Гэта было ўжо 9 студзеня. Здзекі доўжыліся на працягу васьмі гадзін.

Як адзначыла Вікторыя Кунцэвіч, пасля затрымання падазраваныя далі пэўныя паказанні, а потым адмовіліся супрацоўнічаць са следствам. Доказ іх віны грунтуецца ў тым ліку на паказаннях сведкаў, выніку генатыпаскапічнай экспертызы і г.д.

Абодвум выстаўленыя абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 166 КК (згвалтаванне, учыненае групай асоб), ч. 2 арт. 167 КК (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя групай асоб), пп. 3, 6, 7 ч. 2 арт. 182 КК (выкраданне чалавека з карыслівых меркаванняў групай асоб па папярэдняй змове з ужываннем гвалту, небяспечнага для жыцця або здароўя, альбо якое суправаджалася пакутамі або катаваннем), ч. 2 арт. 207 КК (разбой).

Каментары43

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў10

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект ад OpenAI выйшаў з ізаляванага асяроддзя і ўзламаў іншую кампанію падчас тэсту на кібербяспеку7

У Баранавічах паставілі нестандартны знак, на якім мужчына паўзе праз дарогу. Што гэта было?5

Вячаслаў Сіўчык перакананы, што праблемы ў беларусаў у Польшчы ўзніклі менавіта праз пераезд Офіса Ціханоўскай72

У кітайскім аэрапорце з'явіўся каціны аддзел па барацьбе з грызунамі

Прэзідэнт Узбекістана звольніў пасла ў Беларусі «за абыякавае стаўленне»

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў10

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць