Свет99

У рэзідэнцыю Пуціна закупілі купальнікі і бюстгальтары

Элітныя купальнікі, трусы і пасцельная бялізна: што Федэральная служба аховы (ФСА) закупляе для рэзідэнцыі прэзідэнта РФ «Русь».

Дзмітрый Мядзведзеў і Уладзімір Пуцін

Ёсць на Русі месца, якое так і называецца — «Русь», дзяржаўная рэзідэнцыя прэзідэнта РФ. І адказвае за яе бяспеку канкрэтная арганізацыя — Дзяржаўны комплекс «Завідава» Федэральнай службы аховы. Уключае ў сябе гэты комплекс і саму рэзідэнцыю, і нацыянальны парк, у якім тая размешчана, — усё 125 тысяч гектараў. Галоўны будынак (у два паверхі, з камінам і дубовай мэбляй) знаходзіцца на ўскраіне цвярской вёсачкі Казлова. Побач — гасцявы домік, палігон для палявання, два возера для рыбалкі. Можна і дзіка з мядзведзем заваліць, і якую-небудзь сцерлядзь або шчупака падчапіць, піша Sobesednik.ru.

Рэзідэнцыя «Русь»

Месцы гэтыя закрытыя для старонніх — уезд строга па спецпрапусках. Але ў гасцях у Пуціна з Мядзведзевым тут пабывалі і Тоні Блэр, і італьянец Берлусконі, і кароль Іспаніі Хуан Карлас I, і Рауль Кастра, не кажучы ўжо пра Аляксандра Лукашэнку. У апошні час знакамітых гасцей у «Завідаве», праўда, не назіраецца, але гэта не значыць, што жыццё на «Русі» спынілася. Проста, як высветліў Sobesednik.ru, там цяпер поўным ходам завяршаецца рэканструкцыя. Нягледзячы на рамонт, толькі за апошнія паўгода тутэйшая ФСА заключыла дзяржкантрактаў больш чым на 120 млн рублёў. Сярод закупак Sobesednik.ru знайшоў некалькі цікавых.

Лічба: 996.722.589 рублёў 80 капеек выклала вайсковая часць 48405 ФСА за рэканструкцыю рэзідэнцыі «Русь», якая павінна завяршыцца 20 снежня гэтага года.

Сцелюць па-каралеўску

Да прыкладу, у верасні мінулага года «Завідава» амаль на 2,5 млн рублёў закупіла для важных дзяржаўных патрэб прадукцыю брэнда Frette… Яшчэ раз: Frette. Ні пра што не кажа? Ну, значыць, вы — не каралеўская асоба. На пасцельнай бялізне гэтай фірмы спяць у асноўным еўрапейскія манархі ды ўладальнікі ўсялякіх супер'яхт. Ах так, яшчэ пасажыры цягніка «Усходні экспрэс», таксама не самыя бедныя людзі. Яшчэ гэтая кампанія выпускае ўсякія ручнікі, сурвэткі, абрусы, ды такія, што адзін з іх упрыгожвае ватыканскі алтар.

То бок Frette — гэта, вядома, не іванаўскі паркаль, але тэкстыль таксама прыстойны. Гандлёвая марка класа люкс. Цяпер Frette накрыла і завідаўскую «Русь»: 7 коўдраў, 10 падушак, 12 сацінавых прасцін, па 20 навалачак і падкоўдранікаў. Усе — колеру чыстай слановай косці або ў спалучэнні з белым. Да пасцелі прыкладаюцца 4 прашытыя баваўняныя пакрывалы і 3 кашміровыя пледы.

На такіх ложках спяць манархі і дзяржаўныя мужы

Акрамя таго, ФСА закупіла 4 махровыя мужчынскія халаты гэтай фірмы, таксама колеру слановай косці — іх асаблівасць у тым, што зроблены яны з чыстага баваўнянага валакна без усялякай сінтэтыкі. Што яшчэ … 80 ручнікоў: лазневых, асабістых, працэдурных і для ног. Яшчэ — махровыя лазневыя прасціны ад Frette, такія ж дыванкі для ног і 3 белыя жакардавыя абрусы (метр дваццаць на тры) з паўсотняй сурвэтак. Гэта каб на «Русі» было прыемна не толькі паспаць, але яшчэ і паесці.

Плаўкі памеру XXL

Пасцельная бялізна — справа зразумелая (не на саломе ж укладваць ганаровых пастаяльцаў). Але ж для рэзідэнцыі купляюць і бялізну іншага роду. Пад Новы год завідаўская ФСА замовіла такую кучу абутку і адзення, што лопнеш ад зайздрасці.

Акрамя хатніх тапак, красовак і жаночых спартыўных касцюмаў, у спісе кантракту — салідны набор купальных прыладаў і нават шкарпэтак. Дзве пары чорных мужчынскіх шкарпэтак германскай фірмы Kunert па паўтары тысячы. Жаночыя шкарпэткі для бегу марафонскай лінейкі Аdidasadizero. Мужчынскія і жаночыя тэрмашкарпэткі Norveg. Кароткія шкарпэткі AdidasAnkleRibbedThin на 35-ы памер. Нямецкія бэжавыя шкарпэткі класа люкс FalkeLhasaRib (41-ы памер) з мяккага кашміру ў спалучэнні з высакаякаснай мерыносавай воўнай, якія, як запэўнівае вытворца, «дазваляюць адчуць мужчынам пяшчоту, цяпло і клопат».

Іншыя маркі і памеры панчохава-шкарпэткавых вырабаў. Да паслуг дзяўчынак у «Завідаве» — спартыўныя трусікі і бюстгальтары Sportsbraextremecontrol трох колераў: аранжава-чорны, фіялетава-шэры і чорна-шэры. Улічваючы, што памеры ў гэтых трох камплектаў розныя (46, 48 і 50), дзяўчынак на «Русі» таксама, верагодна, прадугледжана тры. Да іх паслуг — шэсць італьянскіх купальнікаў Solymar і David.

Элітныя купальнікі для спецпадрыхтоўкі аховы рэзідэнцыі прэзідэнта

Для хлопчыкаў, акрамя тэрматрусоў NorvegHunterShorts з воўны мерыносаў, ФСА раскашэлілася на класічныя плаўкі Guess, плаўкі-шорты той жа фірмы, плаўкі-баксёры Grigioperla і плаўкі Parahuomo. Улічваючы, што памеры іх таксама розныя, аж да XXL, не ўсе яны прызначаны персанальна для Пуціна. Тады для каго? І чаму наогул бюджэт павінен аплачваць куплю чыіхсьці купальных трусоў?

— Падобная практыка рэчавага забеспячэння існуе яшчэ з савецкіх часоў. Проста раней такога роду дзяржзакупкі не абнародаваліся, — растлумачыў Sobesednik.ru супрацоўнік ФСА, які прапрацаваў у ёй шмат гадоў. — І жаночыя купальнікі — гэта таксама абсалютна нармальна. У нас служаць і жанчыны, ім жа таксама трэба ў чымсьці займацца фізічнай спецпадрыхтоўкай. У тым ліку і ў вадзе. І працаваць таксама прыходзіцца ў розных умовах. Так што купальнікі — частка службовай уніформы супрацоўніц нашай службы, якія ахоўваюць рэзідэнцыі прэзідэнта.

Што яшчэ закупляе прэзідэнцкая ахова

— Калготкі на 928 тысяч, наморднік з ланцужком і скураная плётка.

— Струны для арфы.

— 6 вяслярных лодак.

— Аказанне адукацыйных паслуг па курсе навучання «Вальшчык лесу».

— Нямецкі двухпадвесны ровар Cube 2015 Stereo за 212 тысяч.

— Печка для лазні за 2 мільёны з лішнім.

— Італьянская шафа з ракавінай фірмы MiglioreKantri за 355 тысячаў (на фота)

Дасье

І рэстаўрацыяй рэзідэнцыі «Русь», і пастаўкай купальнікаў у «Завідава» займаецца кампанія «Будкамплект», назва якой сёння мільгае ў матэрыялах крымінальнай справы аб крадзяжах у Мінкульце РФ.

Каментары9

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў16

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 2

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

«У панядзелак вам будзе вельмі весела глядзець тэлевізар». Трамп выступіў перад прыхільнікамі напярэдадні інаўгурацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў16

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Галоўнае
Усе навіны →