Свет55

Упершыню жанчына стане губернатарам Ватыкана

Папа Францішак у сакавіку плануе прызначыць губернатарам Ватыкана манахіню Рафаэлу Петрыні. Пра гэта ён распавёў у эфіры італьянскага ток-шоу Che tempo che fa («Якое надвор'е»), паведамляе «Нямецкая хваля». 

Рафаэла Петрыні і Папа Францішак. Фота: vaticannews.va

Такім чынам, упершыню ў гісторыі Ватыкана яго губернатарам стане жанчына.

Рафаэла Петрыні заменіць на пасадзе кіраўніка ўрада горада-дзяржавы архіепіскапа Фернанда Вергеса Альсагу, якому 1 сакавіка споўніцца 80 гадоў. З 2021 года Петрыні займае пасаду генеральнага сакратара губернатарства Ватыкана.

«Праца жанчын у курыі (галоўны адміністрацыйны орган Святога Пасаду і Ватыкана) прасоўвалася павольна, але эфектыўна. Жанчыны спраўляюцца лепш за нас», — адзначыў папа рымскі ў эфіры ток-шоу.

У пачатку студзеня папа Францішак прызначыў манахіню Сімону Брамбілу кіраўніком дэпартамента, які курыруе рэлігійныя ордэны Каталіцкай царквы. Яна стала першай жанчынай у гісторыі, якая ўзначаліла адно з ведамстваў Ватыкана.

Каментары5

  • Жвір
    20.01.2025
    Нейкае зямное адміністраваньне там усталявалася, зусім. Губернатар, Генеральны сакратар, Кіраўнік ураду, дэпартаменту, Казначэй... Усё Кесарава, а дзе ж сьвятасьць, дзе там Богава й што ?
    Ці ж пра гэта марылі Андрэй, Пётра ды Павал ? Ці ж ёсьць у птушак нябёсных губернатары? а казначэі ці ёсьць у іх ?...
  • маленькая архітэктарка цемры
    20.01.2025
    дык нездарма ж канферэнц зал папы рымскага ў выглядзе змяі - тыпу намякае
  • Жвір
    20.01.2025
    ... Дык і на аптэцы лога ў выглядзе зьмея абвітага вакол чаркі, і што ? На што ён намякае ? Бедны зьмей патрапіў пад раздачу, без ніякай нагоды. Выснова: ня той Зьмей, што ў выглядзе зьмея, а той, што ў думках і ўчынках людзкіх!..

Цяпер чытаюць

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў5

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду палітвязень, які прыехаў з Расіі і пры абсурдных абставінах затрымаўся ў Беларусі на тры гады6

На Ангарскай перарабляюць выезд на МКАД. Вось як хочуць арганізаваць рух2

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай41

У аэрапорце Бангкока злавілі сцюардэсу, якая спрабавала правезці пад адзеннем 30 чарапах

Расіяне знялі копію «Вельмі дзіўных спраў». Частку сцэн здымалі ў Вілейцы і Светлагорску5

У Барысаве пачалі праводзіць аперацыі па павелічэнні грудзей — у сувязі з Годам жанчыны8

Трамп заявіў, што ЗША могуць захапіць Кубу — «на зваротным шляху з Ірана»6

Пасярод мінскага лесапарку Мядзвежына збіраюцца пабудаваць біятлонны комплекс11

Два камяні пад савецкім сметнікам. Што засталося ад распісанай фрэскамі Пятніцкай царквы ХІІ стагоддзя ў рэзідэнцыі полацкіх князёў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў5

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць