Грамадства88

У Вярхоўную Раду Украіны ўнясуць законапраект аб мараторыі на выдачу беларускіх добраахвотнікаў Мінску

12 красавіка народны дэпутат Украіны Ігар Гузь разам з беларускімі добраахвотнікамі — байцом Тактычнай групы Беларусь пры «Добраахвотніцкай Украінскай арміі» Янам Мельнікавым і Іллёй Хрэнавым з палка «Азоў» — правялі брыфінг ў сценах Вярхоўнай Рады Украіны.

Ігар Гузь звярнуўся да кіраўніцтва ўкраінскай дзяржавы і праваахоўных органаў з патрабаваннем не выдаваць дазвол на экстрадыцыю замежных грамадзян, якія ваявалі за Украіну на Данбасе. Дэпутат адзначыў, што цяпер у Беларусі адбываюцца надзвычайныя падзеі - нядаўна ў бацькоў беларускіх добраахвотнікаў прайшлі ператрусы і на іх сем'і працягваецца псіхалагічны ціск, а ва Украіне ім пагражае экстрадыцыя.

«Ёсць такая інфармацыя. Фактычна беларускае КДБ і прэзідэнт Лукашэнка хоча і спрабуе паўплываць на ўкраінскую ўладу, каб вярнуць добраахвотнікаў у Беларусь, а там адпаведна іх чакаюць суды», — адзначыў Ігар Гузь.

Народны дэпутат паведаміў, што ён з калегамі ў парламенце ініцыюе падачу законапраекта пра мараторый на экстрадыцыю грамадзян замежных дзяржаў, якія ваявалі за Украіну. «Гэта — прынцыповае пытанне, і мы павінны абараніць хлопцаў, якія рызыкуюць жыццём за цэласнасць і суверэнітэт украінскай дзяржавы. Многія з іх страцілі там жыццё. І што атрымліваецца? Наша дзяржава пагражае добраахвотнікам пайсці на супрацоўніцтва з «карнымі» органамі Рэспублікі Беларусь і «здаць» гэтых хлопцаў у турму. Прашу кіраўніцтва дзяржавы не граць у такія гульні. У бліжэйшы час мы ўнясём адпаведны законапраект у Вярхоўную Раду», — заявіў дэпутат.

Ян Мельнікаў распавёў, што ён на фронце з самага пачатку ваенных дзеянняў на усходзе Украіны, ваяваў за Краснаармейск і Аўдзееўку. «Дзякуючы нам гэтыя гарады засталіся ўкраінскімі. Затым быў у «гарачых кропках» у вёсках Пяскі і Белакаменка. Мы прыехалі на дапамогу брацкаму народу. Мы разумеем, што сёння Украіна, якая ўзяла на сябе ўдар, адстойвае не толькі свае інтарэсы, але і інтарэсы ўсёй Усходняй Еўропы. І мы змагаемся на ўкраінскім боку, адстойваючы свабоду Беларусі. Але цяпер падвергліся рэпрэсіям з боку беларускіх уладаў. У нашых сем'ях - ператрусы і маральны ціск на бацькоў. І Расія, і Беларусь ажыццяўляюць палітычны ціск на сем'і добраахвотнікаў. Я звяртаюся да ўкраінскіх дэпутатаў прыняць нашу петыцыю на заканадаўчым узроўні ў якасці нарматыўна-прававога дакумента, які дасць нам гарантыю ад незаконнай экстрадыцыі», — заявіў добраахвотнік.

Ілля Хрэнаў, інструктар палка «Азоў» дадаў: «Такіх, як мы, шмат у іншых добраахвотніцкіх батальёнах. Просім дапамогі ва ўкраінскіх уладаў у стварэнні легалізаванага дабравольніцкага батальёну, дзе будуць сабраныя ўсе замежныя добраахвотнікі, якія прыехалі бараніць цэласнасць і суверэнітэт украінскай дзяржавы». Таксама беларускія добраахвотнікі падзякавалі за магчымасць выказаць сваю пазіцыю ў сценах Вярхоўнай Рады Украіны.

Нагадаем, што 4 красавіка Палата прадстаўнікоў Беларусі ўнесла змены ў заканадаўства краіны да артыкула «найміцтва». Калі раней павадле закону наймітамі лічыліся людзі, якія за ўдзел у вайне ў іншай краіне атрымлівалі грошы, то цяпер наймітамі могуць быць прызнаныя і асуджаныя людзі, якія ваявалі не за грошы, а па ідэйных матывах.

Каментары8

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын18

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Нехта ў Мінску атрымаў на 8 Сакавіка 151 ружу і выставіў букет на «Куфры»3

За тыдзень вайны з Іранам краіны Блізкага Усходу выкарысталі больш ракет Patriot, чым атрымала Украіна за чатыры гады вайны8

«Бывае стан, калі не можаш спаць, бо дрэнна». Чым скончылася перасадка касцявога мозгу ў маладога беларускага музыкі Генры

Ці дайшла зорка «Універа» на вяселле мінчанкі Лізаветы, куды яго клікаў увесь Threads?2

У Беларусі здымуць серыял аб праблемах у сем'ях сілавікоў у 2020 годзе22

У Мінску пенсіянерку заціснула дзвярыма аўтобуса, і яна апынулася пад коламі2

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»2

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын18

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць