У прадпрымальніка Алеся Макаева канфіскавалі тавару на 47 млн рублёў

Судовыя выканаўцы Савецкага раёна канфіскуюць маёмасць прадпрымальніка і грамадзянскага актывіста Алеся Макаева, які не сплаціў штрафы, што яму прысудзілі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, і мае запазычанасць перад рынкам «Ракаўскі кірмаш» за няплату арэнды.
Як распавёў Алесь Макаеў, гэты тавар (у асноўным сантэхніка) быў арыштаваны адміністрацыяй рынку «Ракаўскі кірмаш», дзе прадпрымальнік арандаваў шапік. Адразу ж пасля Новага года яго пазбавілі гандлёвага месца, бо ў яго была запазычанасць па аплаце арэнды. Да гэтай запазычанасці дадаліся яшчэ і штрафы за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, якія Макаеў не сплаціў.
«20 красавіка на кватэру па вуліцы Багдановіча, дзе я пражываю, прыехалі судовыя выканаўцы з прадстаўнікамі крамы «Канфіскат», загрузілі ў машыну мыйкі, змяшальнікі, змеевікі на агульную суму 47 мільёнаў рублёў — колькі ўмясцілася ў аўтамабіль. Драбязу не сталі апісваць. Да іх дайшлі тры пратаколы (за студзень і люты) на 30 мільёнаў, а ўсяго на мяне складзена каля дзясятка пратаколаў. Так што пратаколы яшчэ будуць даходзіць».
Гэта ўжо не першая спроба канфіскаваць тавар Алеся Макаева: судовыя выканаўцы прыходзілі да прадпрымальніка і грамадскага актывіста яшчэ 15 красавіка.
-
«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей
-
«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога
-
У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі
Каментары