Грамадства33

Лукашэнка гатовы забараніць падаўжаць тэрміны канфіскацыі зямельных участкаў: «Дайце людзям жыць!»

Кіраўнік Беларусі, адказваючы на пытанні дэпутатаў у парламенце, пагадзіўся з прапановай забараніць уладам шматразова працягваць тэрміны дазволу на адабранне зямельных участкаў, вярнуўшы уладальнікам права пашырэння, будаўніцтва, добраўпарадкавання і мадэрнізацыі свайго жылля.

«Ненармальная з'ява. Трэба катэгарычна прыняць тэрмінова рашэнне і забараніць гэта органам улады. Я разумею: тэрмін ўсталявалі, грошай няма… Я прыхільнік таго, каб не ставіць перад людзьмі такое пытанне і не ўкідаць іх у гэтую дылему», — заявіў Лукашэнка.

Але калі чалавек хоча жыць у сваім доме, на сваёй зямлі, ён павінен прывесці ў парадак сядзібу, падкрэсліў кіраўнік краіны.

«Я жалезна паставіў задачу: калі ў чалавека ёсць зямельны ўчастак, — звярнуўся Лукашэнка да чыноўнікаў і дэпутатаў, — не вы павінны яго ў парадак прыводзіць, засцерагчы, падкасіць, гэта іх клопат».

Кіраўнік краіны заклікаў не чапаць «культурныя» дамы і ўчасткі, «хай яны будуць хоць у цэнтры Менска». «Калі дом нармальны, домаўладанне добрае, акуратненькае, навошта яго чапаць наогул? А калі ты ў Мінску, каля Мінска ці ўвогуле не важна дзе жывеш, як бомж, у нейкай халупе … […] прывядзі ўсё ў парадак і ніякіх пытанняў не будзе ».

«Улада прыняла рашэнне аб канфіскацыі ўчастка? Канфіскоўваць! Але ніякага падаўжэння, дайце магчымасць чалавеку жыць. Але на тых прынцыпах пра якія я сказаў», - рэзюмаваў ён.

Каментары3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Назіраць за выбарамі ў Беларусь прыедзе швейцарац, якога на радзіме судзілі за фальсіфікацыю выбараў5

Лісы ныраюць у снег з галавой, каб злавіць здабычу. Чаму яны не траўмуюцца?1

Памятаеце 65-гадовую палітзняволеную, якая за кратамі зламала шыйку сцягна? Яна на свабодзе

ХАМАС адпусціў трох ізраільскіх закладніц

Самы багаты спецслужбіст планеты намерыўся стаць лідарам новай тэхналагічнай рэвалюцыі3

Разведкі ЗША і Еўропы не знайшлі дачынення Расіі да пашкоджанняў кабеляў у Балтыйскім моры1

Як выглядае кватэра за мільён даляраў у цэнтры Мінска3

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА13

Ціханоўская ўшанавала памяць удзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →