Грамадства

ЗША гатовыя да кантактаў зь Беларусьсю

«Калі беларускія ўлады выканаюць нашы дамоўленасці, выпусцяць Казуліна і двух новых палітзняволеных, а таксама палепшаць сітуацыю з правамі чалавека, напрыклад дазволяць правядзенне мірных дэманстрацый, мы пачнем з Беларуссю дыялог аб адмене санкцый», — заявіў у інтэрв'ю БелаПАН памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Дэвід Меркел.

Паводле яго слоў, у студзені 2008 года бакамі была дасягнута дамоўленасць аб тым, што ўмовай для неўступлення ў сілу санкцый у дачыненні да канцэрна «Белнафтахім» і пачатку дыялогу аб адмене санкцый з'яўляецца вызваленне ўсіх палітзняволеных і паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека.

Д. Меркел зазначыў, што Мінск спрабуе перавесці пытанне ў іншую плоскасць: у абмен на адмену ЗША санкцый амерыканскай дыпмісіі дазволяць працягваць працаваць у Беларусі. «Але гэта два розныя пытанні: санкцыі цесна звязаны з правамі чалавека і вызваленнем палітычных зняволеных», — заявіў памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША.

Д. Меркел пацвердзіў, што амерыканскі бок «зацікаўлены ў вырашэнні канфлікту». «Беларускія ўлады ведаюць, што яны пагадзіліся зрабіць і што ім варта зрабіць, каб гэты канфлікт вырашыць. Гэтая дамоўленасць — аснова нашых трохбаковых кансультацый паміж ЕС, ЗША і Беларуссю», — заявіў прадстаўнік Дзярждэпа ЗША.

У дачыненні да працы пасольства ЗША ў Мінску і дыппрадстаўніцтва Беларусі ў ЗША Д.Меркел указаў, што сёння «разглядаюцца ўсе магчымыя варыянты далейшых дзеянняў».

Абвастрэнне беларуска-амерыканскіх адносінаў пачалося ў сакавіку пасля апублікавання на афіцыйным сайце Мінфіна ЗША тлумачэнняў да санкцый, уведзеных у лістападзе 2007 года ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім». 7 сакавіка з Вашынгтона для кансультацый быў адкліканы пасол Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка па патрабаванні беларускага боку Мінск пакінула пасол ЗША Карэн Сцюарт. Затым амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. 27 сакавіка Мінск пакінулі 17 амерыканскіх дыпламатаў, працаваць працягвалі 15 супрацоўнікаў. Яшчэ 11 амерыканскіх дыпламатаў пакінулі Мінск па патрабаванні беларускага боку 3 мая.

Каментары

Цяпер чытаюць

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца14

На карыбскім прыватным востраве ажаніўся найпапулярнейшы ютубер у свеце8

«Яндэкс Маркет» і Ozon пасля ўдараў па складах Wildberries таксама знялі з сябе адказнасць за страты тавараў пры атаках4

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць