Усяго патроху22

Вячэраць пры свечках можна — МНС супакоіла 

Нядаўнія дапаўненні і змены ў Правілы пажарнай бяспекі ў Беларусі не забараняюць паліць свечку ў памяшканні ў падсвечніку або ў адмысловым прыстасаванні, паведаміў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

«Калі свечка знаходзіцца ў падсвечніку ці любым іншым адмысловым прыстасаванні — гэта не адкрыты агонь. Як і каміны, печы або любыя ўстаноўкі для падрыхтоўкі ежы», — растлумачыў Віталь Навіцкі.

Ён таксама растлумачыў, што ва ўстановах грамадскага харчавання не дапускаюцца небяспечныя трукі з агнём пры падачы страў або кактэйляў.

«На жаль, у Беларусі былі выпадкі, калі людзі атрымлівалі апёкі ў такіх сітуацыях», — дадаў прадстаўнік МНС.

«Самая тыповая небяспечная сітуацыя з выкарыстаннем адкрытага агню — гэта калі ў цёмнай шафцы свечкай спрабуюць падсвяціць паказанні лічыльніка газу», - таксама адзначыў Віталь Навіцкі.

Акрамя таго, прадстаўнік ведамства звярнуў увагу, што МНС пастаянна збірае прапановы па магчымых зменах правілаў пажарнай бяспекі. Іх можна накіроўваць праз сайт міністэрства. Таксама пры МНС дзейнічае грамадска-кансультацыйная рада.

Як паведамлялася, дапаўненні і змены ў Правілы пажарнай бяспекі ў Беларусі набылі моц 1 мая. У прыватнасці, у будынках, збудаваннях і памяшканнях забараняецца распальваць полымя, у тым ліку выкарыстоўваць свечкі, паходні і іншыя агнявыя эфекты нават у сцэнічных пастаноўках. Ёсць некаторыя выключэнні — у тым ліку набажэнствы ў цэрквах і выкарыстанне свечак дома.

Таксама зараз курэнне на аб'ектах дапускаецца толькі ў спецыяльна адведзеных, абсталяваных і пазначаных паказальнікамі месцах, вызначаных загадам кіраўніка суб'екта гаспадарання.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс20

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі10

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?11

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс20

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць