Музыка6464

Еўрабачанне-2016: Украіна перамагла, Аўстралія — другая, Расія — трэцяя

Пераможцай Еўрабачання-2016 стала 32-гадовая ўкраінская спявачка Джамала. Яна выконвала песню «1944» пра трагічны лёс крымска-татарскага народа і яго дэпартацыю ў 40-ыя гады.

AP Photo/Martin Meissner

Яна ў выніку набрала 534 балы.

На другое месца Джамалу паставілі як журы краін Еўропы, гэтак і гледачы. Аднак гэтага хапіла, каб у выніку заняць першае месца.

Журы галасавала за Дэмі Ім, гледачы — за Сяргея Лазарава.

Выкананне Джамалай песні ў фінале

А гэта ўжо пасля перамогі

Другое месца ў спявачкі з Аўстраліі карэйскага паходжання Дэмі Ім з песняй «Sound of Silence» («Гук цішыні»). У яе 511 балаў.

Трэцяе ўзяў выканаўца з Расіі Сяргей Лазараў з кампазіцыяй «You Are the Only One» («Ты — адзіная»). Менавіта Лазарава доўгі час лічылі фаварытам конкурсу. У прадстаўніка Расіі 491 пункт.

Цікава, што тэлегледачы надзвычай высока ацанілі польскага выканаўца Міхала Шпака, які быў толькі 25-ы ў галасаванні журы, а сваімі смс-камі і званкамі яго паднялі аж на трэцяе месца. У выніку Шпак заняў высокае восьмае месца.

Беларускае журы 12 балаў аддала Расіі, 10 – Літве, 8 – Швецыі, 7 – Украіне.

Украіна ў другі раз перамагае на «Еўрабачанні». Першай пераможцай у 2004 годзе была Руслана.

* * *

Чытайце таксама:

Украіна перамагла дзякуючы змене сістэмы галасавання — цікавыя падлікі

Ivan стаў 29-м з 42 удзельнікаў, яго падтрымалі ўкраінцы і палякі

Стала вядома, як на «Еўрабачанні» галасавалі беларускія тэлегледачы

Каментары64

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць