Свет55

Джамілеў: Акупацыйныя ўлады хочуць прымусіць крымскіх татараў пакінуць Крым

Акупацыйныя ўлады праводзяць ператрусы, допыты і распачынаюць крымінальныя справы супраць крымскіх татараў, каб прымусіць іх пакінуць Крым.

Пра гэта лідар крымскататарскага народа, народны дэпутат Украіны Мустафа Джамілеў заявіў «Крым.Реалии».

«Адзіная мэта — запалохаць, прымусіць людзей маўчаць. Ёсць яшчэ другая мэта — прымусіць крымскіх татараў пакінуць Крым. Яны, гэтак жа, як і ў сталінскія часы, хочуць бачыць этнічны такі чысты рускі Крым», — лічыць ён.

На думку Джамілева, крымінальная справа, распачатая ФСБ у дачыненні да намесніка кіраўніка Меджліса крымскататарскага народа Ільмі Умерава, неабгрунтаваная і не адпавядае закону.

«У акупантаў такі страх перад крымскімі татарамі, што яны не лічацца ні з якімі нормамі і законамі. Абвінавачванне Ільмі Умерава у тым, што ён заклікаў да замаху на тэрытарыяльную цэласнасць Расійскай Федэрацыі, — гэта абсурд. Ён проста выказваў свой пункт гледжання як грамадзянін Украіны і сын свайго народа. А наш народ цалкам не прызнаў гэтую акупацыю», — адзначыў ён.

Джамілеў таксама нагадаў, што расійскую анексію Крыма не прызнаў і цэлы шэраг краін Еўропы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць