У акцёра і тэлевядучага Юрыя Жыгамонта здарыўся інфаркт. Пра гэта паведамілі ў творчай камандзе, з якой ён робіць перадачу «Падарожжа дылетанта»
Тэмай бліжэйшай перадачы, што мусіла выйсьці ў мінулую суботу, стала вёска Выдранка на Магілёўшчыне. Увесь відэаматэрыял ужо быў адзняты.
Нагадаем, што з красавіка папулярная перадача Юрыя Жыгамонта пачала публікавацца выключна ў Сеціве – выпускі «Падарожжаў дылетанта» размяшчаліся на сайце zhygamont.by. Выхад праграмы на тэлеканале СТБ, нягледзячы на хвалю глядацкага абурэння, быў спынены.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Каментары