Інтэрнэт і СМІ99

Мядзведзік Топа: Людзі прагаласавалі супраць дылетанцтва на беларускім ТБ

Мядзведзік Топа з дзіцячай «Калыханкі» стаў найлепшым беларускім тэлевядоўцам па меркаванні гледачоў. Такі вынік інтэрнэт-галасавання на сайце тэлеканала. За Топу, якога агучвае актор Уладзімір Варанкоў, прагаласавалі 38% удзельнікаў. Галасаванне пачалося 14 мая і завяршылася а 12-й гадзіне 19 мая. Асабліва актыўна за Топу агітавалі галасаваць карыстальнікі сацсетак. Нягледзячы на абмежаванні, накладзеныя арганізатарамі конкурсу, персанаж Мядзведзік Топа пагадзіўся пагаварыць з Еўрарадыё.

ok.ru

— Спадар Топа, чаму менавіта вы перамаглі ў галасаванні, як вы думаеце?

 Ведаеце, гэта, імаверна, было для эксперымента. Яны ж нават імя артыста не прапісалі, так і пазначылі — Мядзведзік Топа. Відаць, сур'ёзнага значэння не надавалі. А калі пачалося галасаванне, людзі пачалі тэлефанаваць, то яны гаварылі, што галасавалі не столькі за мяне, колькі супраць непрафесіяналізму і дылетанцтва.

— Вы лічыце, што галасавалі не за вас, а супраць іншых?

 Тэлебачанне запаланілі людзі, настолькі ад яго далёкія, што іх ніхто не ведае. Топу ведаюць, «Калыханку» ведаюць 35 гадоў. Мы прафесіяналы, нікога ніколі не падманвалі. Таму людзі аддавалі голас за тых, каго ведалі. А не за тыя прозвішчы і людзей, каго ім навязвалі… Нельга ж аддаваць галоўны прыз краіны тым, каго не бачыш і не ведаеш. Паміж сабой можна што хочаш дзяліць. Але калі запусцілі галасаванне для ўсёй краіны, то адразу ўсплыло імя аўтара… Магчыма, яны і не чакалі такога. Думалі, вось на сайце СТВ запусцяць, свае ціхенька прагаласуюць. А тут такі выбух.

— Цяпер Мядзведзік Топа стаў яшчэ больш зорным. Магчыма, ён захоча паспрабаваць сябе ў якасці вядучага і на іншых перадачах?

 Ну ў нас жа, акрамя «Калыханкі», ёсць іншыя перадачы. 5 гадоў мы ўжо вядзем «Дабраранак». Мы цяпер дзяцей і будзім яшчэ, у школу, у садзік. А вечарам укладваем спаць. Ну і цяпер разглядаецца варыянт, каб па выходных днях на «Беларусь 3» былі дзённыя забаўляльныя праграмы для дзяцей. Дзяцей можна выхоўваць не толькі ў кампутарах, зараз успомнілі пра гэта. Мы і ў магілёўскім фестывалі «Анімаёўка» удзельнічаем. Едзем туды як персанажы, адкрываем яго. Дзеці чым далей ад сталіцы, тым больш любяць нас. Кладуцца спаць з намі і разам устаюць.

— А вы самі глядзіце тэлебачанне? Што любіце?

— Ну вядома. Я ж тэлевізійны глядач. І вельмі зычлівы. Ужо 30 гадоў працую… Я люблю глядзець перадачы. І ёсць любімыя. Пачынаючы са спартыўных і заканчваючы «Бітвамі экстрасэнсаў». Шмат знаёмых на тэлебачанні, просяць паглядзець іх перадачы. Я гляджу для цікаўнасці, для развіцця. Я не замыкаюся на нечым. Не гавару, што вось гэта гляджу, а вось гэта — не. Глядзець трэба і добрае, і дрэннае. І калі ёсць магчымасць, то ствараць гэтае добрае.

— Спадар Топа, вы цяпер ужо зорка не толькі тэлебачання, але нават і інтэрнэту, сацыяльных сетак. Вас ведаюць усе. Магчыма, вы хацелі б запрасіць да сябе ў перадачу нейкую зорку? Цяпер вам ніхто не адмовіць.

— Ведаеце, сёлета было 35 гадоў «Калыханцы» і 30 гадоў майго ўдзелу ў ёй. Гэта анансавалася. І мы хадзілі па нашых праграмах, і нам усе зоркі гаварылі, што ганарацца, што вось такі персанаж Мядзведзік Топа да іх завітаў. У нас у «Дабраранку» ёсць такі фармат, што да нас прыходзяць госці. І яшчэ не было такога, каб нехта адмовіўся. Усе прыходзяць з радасцю. І мадэлі, і ўсе іншыя. Мы ўжо прайшлі такі этап, калі нехта адварочваўся, гаварыў, што не, не пайду. Да нас цяпер усе з радасцю ідуць, можам любога чалавека паклікаць.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»34

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку14

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»34

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць