Свет44

Сваякі ахвяраў збітага «Боінга» MH17 падалі пазоў супраць Пуціна і Расіі

У ЕСПЧ пададзены пазоў ад імя сваякоў ахвяраў катастрофы Boeing пад Данецкам летам 2014 года, паведамляе Reuters са спасылкай на агенцтва Fairfax Media. Пазоў пададзены супраць Расіі і прэзідэнта Уладзіміра Пуціна

Reuters.com

Сваякі ахвяраў катастрофы рэйса MH17 авіякампаніі Malaysia Airlines, які разбіўся пад Данецкам 17 ліпеня 2014 года, падалі ў Еўрапейскі суд па правах чалавека пазоў супраць Расіі і прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, паведамляе Reuters са спасылкай на аўстралійскае агенцтва Fairfax Media.

Па дадзеных агенцтва, пазоў ад імя 33 чалавек з Аўстраліі, Новай Зеландыі і Малайзіі, якія з'яўляюцца бліжэйшымі сваякамі загінулых, падала аўстралійская юрыдычная кампанія. Ён быў пададзены 9 мая, пазоўнікі запатрабавалі кампенсацыю ў памеры $ 10 млн за кожнага загінуўшага.

Reuters удакладняе, што атрымаць пацверджанне гэтай інфармацыі, а таксама каментары юрыстаў, агенцтву пакуль не ўдалося.

***

Пасажырскі Boeing авіякампаніі Malaysia Airlines ляцеў рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Ён разбіўся на тэрыторыі Украіны недалёка ад Данецка і ўпаў на тэрыторыю, занятую баевікамі ДНР, якую не кантраляваў урад у Кіеве. Усе 298 чалавек, што былі на борце, загінулі.

У кастрычніку 2015 года Рада па бяспецы Нідэрландаў прадставіў вынікі тэхнічнага расследавання, згодна з якімі самалёт быў збіты ракетай «зямля — паветра» з боегалоўкай 9N314M з зенітна-ракетнага комплексу «Бук». Расследаванне не адказала на пытанне, хто менавіта збіў самалёт. Афіцыйна расследаванне міжнароднай следчай групы, якое павінна адказаць на гэтае пытанне, яшчэ не скончана.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць

У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто12

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць