Афіша

27 мая — лекцыя Паўла Данэйкі «Выклікі будучыні: назад да сярэднявечча»

Гендырэктар бізнэс-школы ІПМ выступіць у «Галерэі Ў» (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 18.30.

Выступ адбываецца ў межах цыклу публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», які арганізуе Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

«Ніводная краіна не можа быць прыкладам для Беларусі, бо трэба знаходзіць уласныя рашэнні ў сваёй краіне для ўласнага народа. Гэта як у асабістым жыцці – вы можаце мець нейкія ідэалы, але гэта вашае жыццё, вашае асяроддзе і вашая сітуацыя. Трэба шукаць уласнае развязанне. Трэба ствараць будучыню тут, а будучыня – гэта тваё асабістае вырашэнне тваіх асабістых праблем». (З інтэрв’ю з Паўлам Данэйкам).

Мы жывем у кантэксце змены тэхналагічнай парадыгмы і пераходу ад фабрычнай вытворчасці да інфармацыйнага грамадства, дзе кіраваць будуць інтэлектуальныя эліты. Распаўсюд інтэрнэту даў нам новыя магчымасці без пасярэднікаў вырашаць самыя розныя пытанні – ад элементарнага шопінгу да праблем палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага характару. Краўдфандынг стаў нармальнай практыкай фінансавання праектаў. Танныя рэчы, створаныя 3D-прынтэрамі, кастамізацыя прадуктаў, доўгажыхарства – усё гэта не такія далёкія перспектывы нашага жыцця. Гэтыя тэндэнцыі сведчаць пра тое, што чалавецтва рухаецца ў свет, дзе зменіцца сам спосаб жыцця, а разам з гэтым роля і месца традыцыйных інстытутаў – дзяржавы, сям’і, працы.

Як будзе выглядаць сацыяльная арганізацыя будучыні? Якія з сусветных трэндаў ужо закранулі ці закрануць Беларусь у бліжэйшым часе? Якія бар’еры перашкаджаюць нам стаць часткай гэтых працэсаў і адказаць на выклікі будучыні?

27 мая Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» запрашаюць на адкрытую лекцыю генеральнага дырэктара бізнес-школы ІПМ Паўла Данэйкі «Выклікі будучыні: назад да сярэднявечча». Галерэя Ў (пр-т Незалежнасці, 37 а), пачатак а 18.30

На думку лектара, «сярэднявечча» – гэта менавіта той вобраз, які дазваляе нам зразумець новую сацыяльнасць, да якой вядуць сучасныя тэндэнцыі і трэнды. Гэта сацыяльнасць, дзе будуць дамінаваць індывідуальны падыход і лакальныя супольнасці, дзе шматлікія пытанні здравааховы, рынку працы будуць вырашацца на лакальным узроўні, а за дзяржавай будуць замацаваныя сістэмныя функцыі - такія як абарона і бяспека. Сумнеўна? Правакацыйна? Прыходзьце спрачацца і дыскутаваць! Уваход на лекцыю вольны!

Відэазапісы папярэдніх лекцый і анонсы наступных падзей Лятучага ўніверсітэта шукайце на сайце Лятучага ўніверсітэта.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць