Свет

Затрыманыя тры чалавекі, якія планавалі арганізаваць выбух у Варшаве

Тры чалавекі былі затрыманыя польскай паліцыяй па падазрэнні ў планаванні выбуху ў адным са сталічных паліцэйскіх участкаў. Пра гэта паведамілі на брыфінгу ў пракуратуры Варшавы прадстаўнікі праваахоўных органаў.

Па словах прэс-сакратара варшаўскай паліцыі Марыюша Мрозэка, «была атрыманая інфармацыя пра падрыхтоўку нападу на паліцэйскі ўчастак раёна Влохі ў Варшаве», пасля чаго за аб'ектам усталявалі дбайнае назіранне.

Ля ўчастка з'явіліся трое маладых людзей, двое з якіх паспрабавалі прымацаваць да паліцэйскіх аўтамабіляў нейкія пакункі. «Як аказалася, гэта самаробныя выбуховыя прылады, якія складаюцца з дзвюх бутэлек, выбухоўніка і механізму, які павінен быў дазволіць ім адысці на бяспечную адлегласць», — адзначыў Мрозэк.

Маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў спрабавалі ўцячы з месца злачынства, але ўсе трое былі затрыманыя. На месца інцыдэнту былі выкліканыя сапёры.

«Затрыманыя дапытаныя. Яны не прызналі сваю віну і адмовіліся даваць паказанні. Мы не ведаем іх матываў», — дадаў преcc-сакратар пракуратуры Міхал Дзеканьскі. «Ім выстаўленыя абвінавачанні ў нелегальным захоўванні выбуховых рэчываў і размяшчэнні іх на паліцэйскіх аўтамабілях, што пагражала выбухам», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны21

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары34

Ціханоўскую віталі кветкамі на вакзале ў Кіеве2

Расія звернецца ў Міжнародны суд ААН «для абароны рускіх» у Латвіі, Літве і Эстоніі24

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну24

Падземныя вучэнні ў Лондане. На закінутай платформе метро рэпетавалі адбіццё нападу Расіі на краіны Балтыі7

Samsung прапануе сродак ад млоснасці падчас паездкі — спецыяльны гук сінусоіднай хвалі праз слухаўкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны21

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць