Эканоміка22

Беларусь падала дакументы на аднаўленне паставак рыбнай прадукцыі ў Расію

Беларусь падала дакументы на аднаўленне паставак рыбнай прадукцыі ў Расію з чатырох прадпрыемстваў, паведаміў журналістам 7 чэрвеня ў Мінску ў межах Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, тэрміны аднаўлення паставак залежаць ад рашэння Рассельгаснагляда. «Тыя прадпрыемствы, якія падрыхтаваныя да таго, каб пастаўляць на расійскі рынак, найбліжэйшым часам будуць разгледжаныя спецыялістамі расійскага ведамства», — адзначыў Заяц.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што сыравіна, з якой вырабляецца рыбапрадукцыя ў Беларусі, пастаўляецца з дазволу Рассельгаснагляда з атэставаных прадпрыемстваў. Беларускія прадпрыемствы яе перапрацоўваюць і ўжо са змененым гандлёвым кодам у новым выглядзе пастаўляюць на харчовы рынак Расіі.

Міністр адзначыў, на сённяшні дзень рынак Расіі закрыты для васьмі беларускіх рыбаперапрацоўчых прадпрыемстваў. «У Расіі ёсць, вядома, прэтэнзіі да нашага боку. І, як правіла, да прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці. Мы вядзем глыбокую санітарна-ветэрынарную праверку з боку беларускіх службаў. Выстаўленыя некаторыя патрабаванні ўласнікам гэтых вытворчасцяў з той мэтай, каб яны выправілі гэтую сітуацыю непасрэдна ў сябе на вытворчасці. Што да расійскага боку, то для іх рынку адкрытыя пастаўкі з такіх прадпрыемстваў, як «Белрасморапрадукт», «Санта Брэмар», «Леор Пластык», «Белрыба», «Чызмайстар» і іншых. Усе гэтыя пытанні знаходзяцца пад кантролем, але ўмовы неабходна выконваць і ўласнікам прадпрыемстваў, а менавіта — галоўныя санітарныя правілы, якія дыктуе харчовы рынак», — адзначыў Заяц.

***

Нагадаем, у кастрычніку мінулага года Рассельгаснагляд заявіў пра неадпаведнасць прадукцыі шэрагу беларускіх рыбаперапрацоўчых прадпрыемстваў ветэрынарна-санітарным патрабаванням. У спісе расійскага ведамства фігуравала восем перапрацоўшчыкаў з розных рэгіёнаў краіны: СТАА «Чызмайстар», ААТ «Магілёўрыба», КВУП «Фарэлевага гаспадарка «Лахва», СП ТАА «Леор Пластык», СТАА «Смак рыбы плюс», ПВГУП «Івасі-Плюс», ТАА «Сузор`е», ТДА «Віцебскрыба».

У канцы мая кіраўнік Мінсельгасхарча Леанід Заяц, адказваючы на пытанні парламентарыяў, заявіў, што беларускія рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы маюць сур`ёзныя цяжкасці з-за расійскага эмбарга на імпарт прадуктаў з краін Еўрасаюза. Ён сказаў, што ў 2015 годзе службы Рассельгаснагляда праінспектавалі ўсе беларускія прадпрыемствы рыбнай галіны, пасля чаго дзесяць прадпрыемстваў былі закрытыя для паставак.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы7

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Зюганаў заявіў, што ўвосені ў Расіі можа адбыцца аналаг Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года15

Колькі каштуе знішчыць помнік архітэктуры ў Беларусі? Капейкі!4

На Віцебшчыне беларусы днямі назбіралі некалькі вёдраў журавін

Пяскоў: Пуцін сустрэнецца з Зяленскім толькі для «фіналізацыі дамоўленасцяў»5

На Новым замку ў Гродне адшукалі падмуркі старажытнага храма, падобнага па архітэктуры да Каложы2

Трамп падзяліў саюзнікаў па НАТА на «добрых» і «кепскіх»4

Трэнера зборнай Беларусі могуць прызнаць найлепшым у свеце2

Цішком звольнілі дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея. На яго месца чакаюць адыёзнага дэпутата-камуніста Клішэвіча15

«Я цяпер у шоку, у дэпрэсіі». Жанчына ўбачыла, што чалавеку кепска, і патэлефанавала ў міліцыю, але рэакцыя была нечаканай15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы7

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць