У Пінскім раёне 7 чэрвеня прыблізна ў 13.45 на 54-м км аўтадарогі Р6 Івацэвічы — Пінск — Столін аўтамабіль «Фіят-Дуката» сутыкнуўся з ідучым наперадзе ў тым жа кірунку трактарам «К-701».

Паводле папярэдняй інфармацыі, 32-гадовы мінчук, які кіраваў мікрааўтобусам, заснуў за рулём, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Аўтамабіліст з пераломамі і ўдарамі дастаўлены ў рэанімацыю Пінскай цэнтральнай бальніцы.
«К-701» належыць аднаму з сельгаспрадпрыемстваў рэгіёну. Трактарыст, які знаходзіўся за яго рулём, не пацярпеў.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Выяўлена, што кіроўца «Фіята» 114 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за розныя парушэнні правілаў дарожнага руху.
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары