Грамадства1313

Сорас: Выхад Брытаніі робіць неабходнай рэканструкцыю ЕС

Вядомы фінансіст прадказвае пакуты брытанскаму народу праз вынікі рэферэндуму аб аддзяленні ад ЕС, перадае ТАСС са спасылкай на Project Syndicate.

Фота EPA/JULIEN WARNAND

«Цяпер катастрафічны сцэнар, якога многія засцерагаліся, рэалізаваўся, зрабіўшы распад супольнасці практычна непазбежным, — лічыць Сорас. — Урэшце Вялікабрытаніі можа быць адносна лепш без ЕС, а можа быць і горш, аднак яе эканоміцы і народу прыйдзецца значна пакутаваць ужо ў бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве».

«Фунт стэрлінгаў абваліўся да самага нізкага паказчыка за больш чым тры дзесяцігоддзі адразу ж пасля галасавання, і нестабільнасць на фінансавых рынках па ўсім свеце, імаверна, захаваецца, пакуль будзе ісці доўгі і складаны працэс перамоваў па палітычным і эканамічным» разводзе «з ЕС», — мяркуе Сорас.

На яго думку, наступствы для эканомікі ад выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза «будуць параўнальныя з фінансавым крызісам 2007—2008 гадоў».

Больш за тое, пад пагрозай сама ідэя ЕС.

Інвестар лічыць, што Brexit паставіў пад пытанне саму ідэю існавання праекта адзінай супольнасці і зараз можна чакаць, што і іншыя члены ЕС заявяць пра гатоўнасць выйсці з яго.

«Акрамя таго, сама Вялікабрытанія можа не выжыць», — мяркуе Сорас, адзначаючы, што Шатландыя напэўна захоча правесці новы рэферэндум аб сваёй незалежнасці, а Паўночная Ірландыя распачне спробы аб'яднання з Ірландыяй.

Але наступствы для Еўропы могуць быць яшчэ горшыя, — папярэджвае фінансіст. — Супярэчнасці паміж сябрамі (ЕС) дасягнулі крайнасці не толькі праз сітуацыю з уцекачамі, але і ў выніку выключнай напружанасці паміж краінамі-крэдыторамі і дзяржавамі-даўжнікамі ў складзе еўразоны, а ў гэты час аслабелыя лідэры Францыі і Германіі сканцэнтраваны толькі на ўнутраных праблемах».

«Пры гэтым у Еўропы няма часу: знешні націск з боку такіх краін, як Турцыя і Расія, якія выкарыстоўваюць разлад у асабістых інтарэсах, толькі ўзмацняе размах палітычных бязладзіцы ў Еўропе», — сцвярджае Сорас.

Таксама інвестар заклікаў да аб'яднання намаганняў «ўсіх тых, хто верыць у каштоўнасці і прынцыпы» ЕС, з мэтай выратавання супольнасці шляхам яго «поўнай рэканструкцыі».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы62

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы62

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць