Грамадства11

Мілінкевіч піша да Кастра

Лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч далучыўся да міжнароднай кампаніі салідарнасьці з кубінскімі палітвязьнямі. Ён заклікае Рауля Кастра вызваліць Оскара Бісета Гансалеса, Хасэ Луіса Гарсія Панэка і іншых кубінскіх палітвязьняў.

Лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч далучыўся да міжнароднай кампаніі салідарнасьці з кубінскімі палітвязьнямі. Ён заклікае Рауля Кастра вызваліць Оскара Бісета Гансалеса, Хасэ Луіса Гарсія Панэка і іншых кубінскіх палітвязьняў.

«Як прадстаўнік беларускіх дэмакратычных сілаў, я заклікаю да неадкладнага і безагаворкавага вызваленьня Оскара Бісета Гансалеса і іншых палітвязьняў Кубы, якія былі зьняволеныя за рэалізацыю падставовых грамадзянскіх правоў, гарантаваных Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека», — піша ў сваім лісьце Аляксандар Мілінкевіч.

Лідэр Руху «За Свабоду» адзначае, што беларускія дэмакратычныя сілы, якія выступаюць за неадкладнае вызваленьне трох беларускіх палітычных вязьняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча выражаюць сваю салідарнасьць з усімі, хто змагаецца за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды ва усім сьвеце.

«Мы перакананыя, што і кубінцы, і беларусы заслугоўваюць дэмакратычны урад, які паважае правы і свабоды грамадзян. Вызваленьне палітычных вязьняў у нашых краінах з’яўляецца першым крокам на шляху вяртаньня ў міжнародную супольнасьць дэмакратычных нацыяў», — адзначае Аляксандар Мілінкевіч.

ДАВЕДКА:

Доктар Оскар Бісет Гансалес (Oscar Elías Biscet González) з’яўляецца заснавальнікам і старшынёю кубінскага Фонду правоў чалавека. Ён адбывае 25‑гадовы тэрмін зьняволеньня з 2002 года, калі яго ў чарговы раз арыштавалі. Яго асудзілі разам з іншымі дысыдэнтамі і журналістамі за тое, што ён нібыта аказаўся «наймітам замежнай дзяржавы». Раней Оскар Бісет Гансалес адбываў 3 гады зьняволеньня за вывешваньне кубінскага сьцяга дагары нагамі ў знак пратэсту супраць палітычных несвабод на Кубе.

Журналіст, заснавальнік незалежнай мэдычнай асацыяцыі докатар Хасэ Луіса Гарсія Панэк (Dr. José Luis García Paneque) асуджаны да 24 гадоў зьняволеньня.

Праваабаронцы паведамляюць, што палітзьняволеныя на Кубе знаходзяцца ў нечалавечых умовах, шмат хто з іх пакутуе на хранічныя захворваньні.

milinkevich.org

Каментары1

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву29

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

Трамп заявіў, што караблі ВМС ЗША зайшлі ў Армузскі праліў і «ачышчаюць» яго5

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву29

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць