Грамадства

Як зменяцца маршруты транспарту падчас парада ў Мінску

Трасы некаторых маршрутаў грамадскага транспарту зменяцца 3 ліпеня ў сувязі з правядзеннем парада войскаў Мінскага гарнізона па прасп. Машэрава каля стэлы «Мінск — горад-герой». Такая інфармацыя размешчана на сайце дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс».

З 6.30 да заканчэння мерапрыемстваў (прыкладна да 12.00) змяняюцца трасы наступных аўтобусных маршрутаў:

— № 1, 69, 119С па прасп. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйскай, вул. Ціміразева, вул. Сапёраў, прасп. Пераможцаў у абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Радыятарны завод», «Ціміразева», «ст.м. Фрунзенская», «Гарадскі Вал», «прасп. Незалежнасці» ў прамым напрамку; «Раманаўская Слабада», «ст.м. Фрунзенская», «Ціміразева», «Радыятарны завод» у зваротным напрамку;

— №73 па вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў прамым напрамку з выкананнем прыпыначных пунктаў «Ціміразева», «ст.м. Фрунзенская» і па вул. Маскоўскай, прасп. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйскай, вул. Ціміразева ў зваротным напрамку з выкананнем прыпыначных пунктаў «пл. Незалежнасці», «Раманаўская Слабада», «Ціміразева»;

— №91 па прасп. Пераможцаў, вул. Сапёраў, вул. Ціміразева, вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга ў абодвух напрамках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Раманаўская Слабада», «ст.м. Фрунзенская», «Ціміразева», «Радыятарны завод» у прамым напрамку; «Радыятарны завод», «Ціміразева», «ст.м. Фрунзенская» ў зваротным напрамку;

— №163 па вул. Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Няміга у прамым напрамку з выкананнем прыпыначнага пункта «ст.м. Фрунзенская» і па вул. Маскоўскай, прасп. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, вул. Раманаўская Слабада, вул. Кальварыйскай, вул. Прытыцкага ў зваротным напрамку з выкананнем прыпыначных пунктаў «пл. Незалежнасці», «Раманаўская Слабада», «ст.м. Фрунзенская»;

З 5.30 і да завяршэння мерапрыемстваў (прыкладна да 12.00) змяняюцца трасы аўтобусных маршрутаў:

— № 29, 44, 136 з арганізацыяй іх руху па вул. Арлоўскай, Старавіленскім тракце, вул. В.Харужай з выкананнем прыпыначнага пункта «Выставачны комплекс» ў абодвух напрамках;

— № 18, 26 з арганізацыяй іх руху па вул. Захарава, вул. Кісялёва, вул. М.Багдановіча, вул. В.Харужай, вул. Чарвякова ў прамым напрамку; вул. Чарвякова, вул. В.Харужай, вул. Куйбышава, вул. Кісялёва, вул. Захарава ў зваротным напрамку з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку;

— Адмяняецца трамвайны рух на ўчастку ад ДС «Возера» да вул. Чырвонай з адначасовай арганізацыяй працы часовага аўтобуснага маршруту №903 «ДС Возера — З.Бядулі» з рухам па Старавіленскім тракце, вул. Шчадрына, вул. Нававіленскай, вул. Арлоўскай, Старавіленскім тракце, вул. В.Харужай, вул. Чырвонай, прасп. Машэрава, вул. Казлова ў прамым напрамку; вул. Казлова, вул. Платонава, вул. Чапаева, вул. З.Бядулі, прасп. Машэрава, вул. Куйбышава, вул. В.Харужай, Старавіленскім тракце ў зваротным кірунку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»35

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць