Меркаванні77

Меркаванне: Тры памылкі пры арганізацыі афіцыйнага Дня вышыванкі

Піша Арцём Гарбацэвіч

У суботу ў Мінску паклалі пачатак новаму святу — Дню вышыванкі. 

Яскрава, прывабна, па-беларуску!

Арнамент — насамрэч добры сродак кансалідацыі, які не раздражняе беларусаў незалежна ад іхніх палітычных поглядаў. А калі гэта яшчэ і прыгожа…

Словам, падхапіўшы «вышы»-тэндэнцыю, улады паступілі слушна, трэба ацаніць гэта як яшчэ адзін маленькі крок да выхавання размытай нацыянальнай свядомасці. 

Тым больш добра, што гэтым займаецца БРСМ — можна па-рознаму ставіцца да гэтай арганізацыі, але ад факту не ўцячэш — гэта найбуйнейшая моладзевая арганізацыя Беларусі, і тое, што арсенал тамтэйшых ідэолагаў узбагаціцца словамі «духоўная свядомасць» і «адзінства беларускага народа» — у гэтым няма нічога кепскага.

Але дзеля аб'ектыўнасці мы падсумавалі некалькі прамашак арганізатараў, якія трохі падмачылі ўражанні ад спякотнага Дня вышыванкі.

Першае: Найбольшая памылка — гэта арганізацыя ўрачыстасцяў на самым сонцапёку

Марш «Пад сцягам вышыванкі» — цудоўна! Тысяча чалавек ад БРСМ у ім — цудоўна двойчы.

Але куды ўсе яны падзеліся, не паспеўшы прайсці тыя 400 метраў па праспекце?

Вялікая калона людзей імгненна знікла, як толькі марш скончыўся.

Гучныя словы міністраў засталіся слухаць дзясятак журналістаў і тыя хлопцы, якіх у 30-градусную спёку паставілі са сцягамі ля сцэны, не даўшы нават кепак.

Гарачыня разагнала ўсіх — нават самыя трывалыя з гледачоў сыходзілі па хатах.

Фактычна ўся культурная праграма вялася для саміх жа яе ўдзельнікаў.

Адсюль вынікае другі промах:

Нельга рабіць мерапрыемствы для птушачкі

Калі мы гаворым пра новае патрыятычнае свята ў маштабах краіны, аднаго адміністрацыйнага рэсурсу недастаткова.

Варта было б рабіць шэсце ў вышыванках пад вечар, каб сышла спёка і сабраліся людзі, але галоўнае — пашырыць фармат святкавання, пусціўшы ў калону простых беларусаў.

Калі б за авангардам БРСМа можна было сабраць ахвотных прайсціся па цэнтры сталіцы ў вышыванках, то іх таксама набралося б нямала.

Бо ўсе чулі, усе ведаюць, з якім размахам людзі ішлі на арт-сядзібаўскія «Дні вышыванкі». Сотні людзей!

Выглядала даволі карыкатурна, калі кожная «каробка» БРСМаўскага шэсця спынялася ля «начальства» (у асобах двух міністраў, першага сакратара БРСМ і намесніка Шораца), каб, напрыклад, станцаваць для пары чалавек. 

Склалася ўражанне, што менавіта для іх і было арганізаванае мерапрыемства, менавіта яны і ставяць тыя «птушачкі». (Гэты момант выступаў перад «начальствам» можна ўбачыць, пачынаючы з 19:32 на відэатрансляцыі «Нашай Нівы».)

Для «арганізацыі на дзяржаўным узроўні» гэта не вельмі сур'ёзна. Калі ўжо рабіць свята, дык рабіць для ўсіх.

Трэцяе: Трэба супрацоўнічаць не толькі з дзяржаўнымі грамадскімі аб'яднаннямі

Памылкова лічыць, што незалежныя грамадскія аб'яднанні, калі іх запрасіць на свята, прынясуць з сабою крамолу.

Прапанова «Арт-сядзібы» арганізаваць на свяце спеўны куток, дзе будуць гучаць беларускія песні ў жывым выкананні — яна добрая.

Вядома, чым болей разумных галоваў задзейнічана ў арганізацыі свята, тым больш яскравым яно атрымаецца.

Зрэшты, ніхто яшчэ пасля шматлікіх мерапрыемстваў «Арт-сядзібы» арганізоўваць рэвалюцыю не пайшоў, і глупства думаць, што пайшоў бы, калі б улады дазволілі паставіць той спеўны куток і паліцу з сувенірамі.

Сёння трэба працаваць на кансалідацыю грамадства.

У прыватнай гутарцы з журналістам «Нашай Нівы» кіраўнік БРСМ аднаго з раённых гарадоў сказаў, што «адчуваў эйфарыю ад таго, што ідзе ў вышыванцы па цэнтры беларускай сталіцы».

Амаль такія ж словы даводзілася чуць ад людзей, якія выходзілі з неафіцыйных «Дзён вышыванкі».

Таму можна зрабіць высновы — там, дзе ніякага падзелу светапоглядаў няма, не трэба ствараць яго штучна.

Але агулам мерапрыемства 2 ліпеня пакінула станоўчыя ўражанні.

Хай былі мінусы, але іх можна спісаць на недахоп досведу, бо першы раз.

Галоўнае — што дзяржава падтрымала такі моцны ідэнтыфікатар беларускай культуры як арнамент.

Каментары7

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»9

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў2

Казахстан адправіць чорныя скрыні з Azerbaijan Airlines у Бразілію

Гардон: Гарачая фаза вайны завершыцца ўжо заўтра26

У Жодзіне адкрылі краму з мерчам БелАЗа6

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека10

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску27

На вайне ва Украіне загінуў былы футбаліст зборнай Расіі10

Як зарабляць на YouTube пасля адключэння манетызацыі ў Беларусі? Гэта цалкам магчыма

Халезін: Мы дабраліся да Хілары Клінтан і дамовіліся аб санкцыях18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»9

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →