Спорт1212

Партугалія на чале з Крышціяну Раналду перамагла Уэльс і выйшла ў фінал Еўра

Зборная Партугаліі стала першым фіналістам Еўра-2016, які праходзіць у Францыі. У паўфінале «чырвона-зялёныя» перамаглі сенсацыйны Уэльс – 2:0.

Фота uefa.com.

Партугалія – гэта своеасаблівы феномен Еўра. Да сённяшняга дня яны не атрымалі ніводнай перамогі ў асноўны час. Тры нічыі на групавой стадыі, перамога ў дадатковы час над Харватыяй, шанцаванне ў серыі пенальці з Польшчай. І тым не менш, пераможцаў не судзяць.

Першы тайм прайшоў пры вельмі роўнай гульні. Часам нават магло здацца, што гэта паўтарэнне гульні Партугалія – Харватыя без удараў у створ варот. Але не, лідар валійцаў Гарэт Бэйл аднойчы трапіў у рамку. Бэйл увесь першы тайм цягнуў за сабой «цмокаў», часам брытанская каманда выглядала нават больш прывабна. Зрэшты, да рэальнай небяспекі справа не даходзіла.

У другім тайме сваё важкае слова сказаў адзін з найлепшых футбалістаў сучаснасці Крыштыяну Раналду. Ён абсалютна ў класічным для сябе стылі скокнуў пры падачы мяча ў штрафную і зноў на імгненне перавісеў супернікаў і дакладна галавой накіраваў мяч у сетку. Крыштыяну скочыць у вышыню і трымаецца ў паветры нават лепш за многіх зорак НБА. Гэта трэці гол Крыштыяну на чэмпіянаце.

Літаральна праз тры хвіліны валійцаў адправілі ў вельмі цяжкі накдаўн. Гэта Нані адгукнуўся на пас Крыштыяну Раналду. Афсайда не было і шведскі арбітр Эрыксан вельмі граматна разабраўся ў сітуацыі – 2:0.

Пасля гэтага гульня паступова перайшла ў стан дагульвання. Партугальцы мелі нашмат болей шанцаў, каб зрабіць лік буйным, чым валійцы, каб зраўняць лічбы.

Зборная Уэльса згуляла нашмат лепей, чым хтосьці ад яе чакаў на гэтым Еўра. Партугальцы ж заўтра даведаюцца свайго суперніка па фінале. Гэта будуць, ці немцы, ці французы. Гульня пачнецца а 22:00.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць