Эканоміка44

Эксперты прагназуюць замарожванне росту зарплат

Росту даходаў насельніцтва, які ў краіне назіраўся апошнія дзесяцігоддзі, у гэтай пяцігодцы чакаць не варта, прагназуюць эксперты.

Роўна 20 гадоў таму, 11 ліпеня 1996 года, Вярхоўным Саветам Беларусі было прынята рашэнне распрацаваць першую пяцігадовую праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця з мэтай «павышэння ўзроўню жыцця ўсіх груп насельніцтва».

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за апошнія 20 гадоў самыя высокія тэмпы росту зарплат назіраліся ў 2001—2005 і ў 2006—2010 гадах: рэальныя даходы насельніцтва ў гэты перыяд павялічыліся на 80,1% і 76,3% адпаведна. За 2011—2015 гады рэальныя даходы ў Беларусі выраслі на 32,8%.

«Узровень праблем у банкаўскім сектары і сектары дзяржпрадпрыемстваў сёння высокі. Таму, калі нам удасца дамагчыся аднаўлення эканомікі ў другой палове пяцігодкі, гэта ўжо будзе добры вынік. Разлічваць на гэтым фоне, што рост даходаў насельніцтва будзе такім, як у мінулыя пяцігоддзі, не даводзіцца», — адзначыў у каментарыі БелаПАН дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык.

На думку экспертаў, высокія тэмпы росту даходаў насельніцтва ў 2000-я гады былі абумоўлены вельмі спрыяльнай кан'юнктурай, у якой існавала беларуская эканоміка. «Рост эканомікі ў 2000-я быў забяспечаны за кошт энергетычных субсідый, якія атрымліваліся ад Расіі, і павелічэння збыту беларускай прадукцыі на расійскім рынку. У тыя часы ў нас пастаянна раслі інвестыцыі ў асноўны капітал, прадпрыемствы пашыралі магутнасці для вытворчасці прадукцыі, якую мы ў асноўным прадавалі Расіі», — успамінае вядучы даследчык Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Кацярына Барнукова.

Сітуацыя, у якой знаходзіцца эканоміка сёння, прынцыпова іншая, падкрэсліваюць аналітыкі. Як адзначыў былы старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч, «лафа» ў выглядзе льготных цэн на энерганосьбіты практычна скончылася. «Сёння сусветныя цэны на энерганосьбіты ўпалі. І лаг паміж тымі цэнамі, па якіх энергарэсурсы купляе Беларусь, і іх коштам на сусветным рынку скараціўся», — канстатуе Багданкевіч.

Акрамя гэтага, дадае ён, стан расійскай эканомікі не дазваляе разлічваць, як раней, на значны рост беларускага экспарту. У гэтых умовах Беларусь можа разлічваць у гэтай пяцігодцы толькі на павольны ўздым эканомікі і сціплы рост заробкаў, лічыць экс-кіраўнік Нацбанка. «Планы па росце заробкаў на гэту пяцігодку сталі больш рэальнымі. Магчыма, мы ўжо дасягнулі дна, і праз пару гадоў можа пачацца павольны ўздым эканомікі», — мяркуе Багданкевіч.

Нагадаем, праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады, ухваленая на чэрвеньскім Усебеларускім народным сходзе, прадугледжвае рост рэальных даходаў насельніцтва на 9,5—11,6%.

«Гэта адэкватная ацэнка росту даходаў у сярэднетэрміновай перспектыве. Пры гэтым, улічваючы, што ў 2016—2017 гадах эканоміка расці наўрад ці будзе, разлічваць на рост даходаў насельніцтва на 9,5—11,6% можна толькі ў другой палове пяцігодкі», — прагназуе Аляксандр Чубрык.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць